Здарэнні1818

У жанчыны з двара скралі вядро

Выпадак здарыўся ў вёсцы Дрысвяты Браслаўскага раёна.

Жанчына сярэдніх гадоў жыве адна, распавёў начальнік Браслаўскага раённага аддзела міліцыі Вячаслаў Грышчанка. Вечарам 25 красавіка яна хадзіла ў госці да суседзяў. Вярнулася пасля апоўначы. Мяркуючы па ўсім, вечарынка атрымалася, бо прапажу сваіх рэчаў гаспадыня выявіла толькі раніцай і то не адразу.

Па словах Грышчанкі, крадзеж вядра цягне на адміністрацыйнае правапарушэнне, таму на месца выехаў толькі участковы інспектар.

І ўжо яму пацярпелая паведаміла, што не далічылася яшчэ і трох падкоўдранікаў і трох прасцін, якія сохлі пасля мыцця на вяроўцы ў двары.

— А такі крадзеж — гэта ўжо прыкмета крымінальнага злачынства, — кажа начальнік міліцыі. — І пасылаць трэба аператыўнага работніка, следчага і эксперта.
Да Дрысвятаў каля 30 км. Гэта значыць: туды з’ездзіў участковы, цяпер машыну трэба гнаць назад, збіраць апергрупы і зноў ехаць у Дрысвяты.

Вячаслаў Грышчанка кажа, што грамадзяне, патэлефанаваўшы ў дзяжурную частку міліцыі, не заўсёды выразна і поўна фармулююць заяву аб злачынстве, што стварае міліцыянтам дадатковыя цяжкасці. Як у выпадку з вядром і пасцельнай бялізнай у Дрысвятах.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол2

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

У студэнтаў ЕГУ пытаюцца, хто аплачваў іх навучанне3

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна7

У Мінску медыкі зрабілі ўнікальную аперацыю: пацыенту перасадзілі яго ўласную костку разам з сасудамі

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол2

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць