Эканоміка11

Акцызы на паліва вырастуць у тры разы

З такой прапановай выступіла Міністэрства фінансаў Беларусі.

У 2,4–3 разы могуць вырасці ў 2014 годзе стаўкі акцызаў на аўтамабільнае паліва. Прапанова рэзка павялічыць акцызы ўтрымліваецца ў распрацаваным Мінфінам праекце закона аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс.

Павышэнне ставак плануецца ў два этапы: у першым паўгоддзі акцызы на бензін павінныя ўзрасці на 45% у параўнанні з цяперашнімі, у другім — яшчэ на 65,5% (усяго ў 2,4 разы). Акцыз на дызпаліва павінен падвысіцца на 70% у першым паўгоддзі і на 76,5% — у другім (усяго ў 3 разы).

У абсалютным выражэнні за тону бензіну з актанавым лікам больш за 95 трэба будзе заплаціць акцыз 1 785 700 рублёў у першым паўгоддзі і 2 955 600 — у другім (цяпер стаўка роўная 1 231 500), з актанавым лікам ад 91 да 95 — адпаведна 2 238 800 і 3 705 600 (1 544 000), да 91 — 2 539 100 і 4 202 600 (1 751 100), за тону дызпаліва — 1 686 100 і 2 975 400 (991.800).

Стаўкі акцызаў на біядызельнае паліва (у праекце новай рэдакцыі Падатковага кодэкса яно называецца дызельным палівам з метылавых эфіраў тлустых кіслот), а таксама газ і маторныя маслы, што выкарыстоўваюцца ў якасці аўтамабільнага паліва, прапануецца падняць на 10%, што адпавядае чаканаму ўрадам узроўню інфляцыі ў 2013 годзе.

Каментары1

Цяпер чытаюць

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?1

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

У Арменіі пачалі падлік галасоў на выбарах

Уладальнік крамы Kropka ў Вільні расказвае, як развіваецца яго бізнэс і ці знайшлі тых, хто разбіў ім вокны1

Траўматолаг назваў самы небяспечны летні абутак для ступняў6

Расіянка пераехала ў вёску пад Оршай і здзіўлена беларускім стандартам. «Тут пастаянна ёсць святло»3

Ці за любое фота ў рапсавым полі будуць штрафаваць?

Вольга Такарчук падзялілася драматычнымі падрабязнасцямі сваіх уцёкаў з Беларусі8

Некаторыя лаўкостары рызыкуюць абанкруціцца1

Зяленскі сустракаўся з расійскім мільярдэрам Абрамовічам, каб перадаць Пуціну пасланне4

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?1

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць