Улада2828

Лукашэнку — 59 гадоў

Але адзначае ён дзень народзінаў 31 жніўня разам з сынам Мікалаем.

«30 жніўня — дзень нараджэння па дакументах, адзначае ж прэзідэнт свой дзень нараджэння 31 жніўня, разам з сынам Мікалаем», —
расказваў кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Павел Лёгкі.

Нагадаем, у 2010 годзе ў афіцыйную біяграфію Аляксандра Лукашэнкі, апублікаваную на сайце прэзідэнта, было ўнесена змяненне: дата нараджэння змянілася з 30 жніўня 1954 года на 31-га.

Гэту акалічнасць у прэзідэнцкай адміністрацыі патлумачылі наступным чынам:

маці Аляксандра Лукашэнкі паступіла ў раддом 30 жніўня вечарам, але нарадзіла яго ў ноч з 30 на 31 жніўня, пасля апоўначы.
У тыя гады ў сельскіх раддамах дакладны час нараджэння дзіцяці не адзначаўся, і нованароджанага Лукашэнку запісалі на 30 жніўня, па даце паступлення яго маці ў раддом. «Прэзідэнт спакойна ставіцца да гэтай даты, і ён не надаваў ёй значэння да моманту нараджэння малодшага сына Мікалая, які з’явіўся на свет 31 жніўня.
Ужо пасля нараджэння Мікалая прэзідэнт пачаў цікавіцца ў маці падрабязнасцямі свайго з’яўлення на свет і высветліў, што фактычна адзначаць дзень нараджэння трэба 31 жніўня», —
патлумачыў супрацоўнік прэзідэнцкай адміністрацыі.

Зараз у афіцыйнай біяграфіі на сайце прэзідэнта ў якасці дня нараджэння ўказана ранейшая дата, 30 жніўня.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

Беларусам збіраюцца дазволіць паляваць яшчэ на адну жывёліну

У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?6

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»2

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку1

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць