Адзін з тыповых дворыкаў у цэнтры Магілёва ператварыўся ў сапраўдную галерэю.
Гэты праект — незвычайны прыклад узаемапаразумення гарадскіх уладаў і вулічных мастакоў: апошнім аддалі цэлы двор у цэнтры горада, прычым мастакі нават не ўзгаднялі ні з кім эскізы. Складам для фарбы стаў міліцэйскі пастарунак на тэрыторыі двара, а адна з размаляваных сцен належыць крымінальна-выканаўчай інспекціі тутэйшага РАУСа. «Мясцовая міліцыя — наш нефармальны спонсар», — жартуюць мастакі.
Арганізатрамі мастацкай акцыі сталі стрыт-арт праект Signal і кампанія «Будзьма беларусамі!». Праца доўжылася ледзь не тыдзень. Журналісты «Нашай Нівы» завіталі у Магілёў у адзін з дзён і паназіралі за стварэннем стрыт-арту.
Каментары