Эканоміка33

Беларусь гатова збіраць аўтобусы і трактары ў Манголіі

Пра гэта заявіў 4 верасня ва Улан-Батары прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са старшынёй Вялікага дзяржаўнага хурала Манголіі Зандахугійнам Энхболдам, паведамляе прэс-служба беларускага ўрада.

Паводле слоў прэм’ер-міністра, Беларусь разглядае Манголію ў якасці перспектыўнага партнёра ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. «Мы зацікаўленыя ў павелічэнні паставак сюды тэхнікі, гатовы стварыць зборачныя вытворчасці аўтобусаў і трактароў, а таксама сэрвісныя цэнтры па іх абслугоўванні», — сказаў Мясніковіч. Ён адзначыў зацікаўленасць краіны ў рэалізацыі сумесных праектаў у горназдабыўной прамысловасці, паліўна-энергетычнай і іншых сферах. Як было адзначана на сустрэчы, у апошнія гады склаліся спрыяльныя ўмовы для больш высокага ўзроўню развіцця адносінаў Беларусі і Манголіі.

За апошнія 5 гадоў тавараабарот паміж краінамі павялічыўсяамаль у 15 разоў. Аб’ём гандлю таварамі і паслугамі за 2012 год склаў 114,7 млн. долараў. У студзені-чэрвені 2013 года экспарт беларускіх тавараў у Манголію склаў 73,1 млн. долараў (тэмп росту да аналагічнага перыяду 2012 года — 262,1%).

Паводле слоў Мясніковіча, Беларусь гатова пастаўляць у Манголію ўсе віды прадукцыі машынабудавання: дарожна-будаўнічую, камунальную, кар’ерную і сельскагаспадарчую тэхніку. «Мы са свайго боку гатовы падключыць схемы
фінансавання, патаннення працэнтнай стаўкі. Пры вашай падтрымцы гатовы ісці на стварэнне сумесных прадпрыемстваў у галіне машынабудавання», — заявіў ён.

У якасці далейшай мэты беларускі бок абазначыў перадачу тэхналогій і арганізацыю паўнацэнных машынабудаўнічых заводаў у Манголіі.


Каментары3

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА10

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум48

Сядзіце як седзіце! Як правільна ставіць націск у другой асобе множнага ліку?10

У цэнтры Гродна пабачылі лісу са здабычай у зубах ВІДЭА

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

Беларусам збіраюцца дазволіць паляваць яшчэ на адну жывёліну2

У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?6

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА10

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць