Як паведамілі ў прэс-службе МУС Маскоўскай вобласці, пажар здарыўся ў горадзе Далгапрудным 15 кастрычніка. У 22 гадзіны загарэліся тры бытоўкі на будоўлі. Загінулі тры чалавекі. Два з іх – грамадзяне Беларусі. У прэс-службе не паведамляюць асобы загінулых. Па інфармацыі БелТА, гэта родныя браты.
Папярэдняя прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём.
Каментары