Грамадства22

У Беларусі ўводзіцца ахоўнае прадпісанне для ахвяр гвалту ў сям'і

Ахоўнае прадпісанне для ахвяр гвалту ў сям'і ўводзіць закон «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў», які набывае моц 16 красавіка, паведаміў начальнік упраўлення прафілактыкі Міністэрства ўнутраных спраў Алег Каразей на прэс-канферэнцыі ў Мінску 14 красавіка.

Паводле яго слоў, ахоўнае прадпісанне будзе прымяняцца да чалавека, які ўчыніў правапарушэнне ў сферы сямейных адносінаў паўторна на працягу года. 

У выпадку калі ахвяра гвалту пакідае агульнае жыллё, гвалтаўніку ставіцца ў абавязак не ісці з ёю на кантакт. Забаронена рабіць спробы высвятляць месца знаходжання ахвяры, наведваць месцы яе знаходжання, размаўляць з пацярпелымі ад гвалту ў сям'і, у тым ліку па тэлефоне, з выкарыстаннем інтэрнэта. 

У выпадку калі ахвяра гвалту застанецца ў агульным жыллі, правапарушальніку ставіцца ў абавязак пакінуць яго і не шукаць з ахвярай ніякіх кантактаў. Гвалтаўнік таксама пазбаўляецца права распараджацца агульнай з ахвярай уласнасцю. 

Ахоўныя прадпісанні выносяцца на працягу трох дзён і могуць дзейнічаць ад трох да 30 сутак. Калі ахвяра на нейкім этапе вырашыць дараваць вінаватаму ў гвалце, прадпісанне будзе знятае. 

Каразей адзначыў, што закон прадпісвае мясцовым выканаўчым органам ствараць крызісныя пакоі як для ахвяр гвалту, так і забяспечваць месцамі часовага знаходжання грамадзян, у дачыненні да якіх вынесена ахоўнае прадпісанне ў адпаведнасці з парадкам, устаноўленым Саветам міністраў. Гэты парадак, сказаў прадстаўнік МУС, яшчэ не вызначаны, хаця праект пастановы «падрыхтаваны МУС і ўзгоднены з усімі зацікаўленымі бакамі». 

У сувязі з гэтым начальнік упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Генеральнай пракуратуры Павел Радзівонаў адзначыў, што для таго, каб закон дзейнічаў, неабходна ствараць пэўныя ўмовы. «Напрыклад, чалавеку вынесена забарона наведваць уласны дом на працягу двух тыдняў. У такім выпадку павінны быць прадугледжаныя месцы часовага знаходжання, якія павінны быць створаныя, каб закон працаваў. Толькі тады можна будзе ўносіць ахоўныя прадпісанні», — сказаў ён.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць