Свет66

Мінабароны Украіны просіць журналістаў і блогераў не станавіцца зброяй расійскіх спецслужбаў: Вораг знаходзіцца ўнутры краіны

Мінабароны Украіны заклікае журналістаў і актывістаў сацсетак, не распаўсюджваць чуткі і неправераную інфармацыю, каб не станавіцца «зброяй» расійскіх спецслужбаў у інфармацыйнай вайне супраць узброеных сіл Украіны.

Пра гэта гаворыцца ў заяве Мінабароны, размешчаным на старонцы ведамства ў Facebook.

«Усе органы ваеннага кіравання Узброеных Сіл Украіны падвяргаюцца пастаянным інфармацыйным нападам, што рэалізуюцца, на жаль, праз украінскія сродкі масавай інфармацыі. Вораг дзейнічае знутры Украіны, гуляе на эмоцыях украінцаў і робіць усё магчымае, каб дыскрэдытаваць кіруючы склад вайсковых частак, які з'яўляецца найбольш дасведчаным і здольным эфектыўна выканаць пастаўленыя задачы. Гэта, у сваю чаргу, падрывае боегатоўнасць вайсковых калектываў. Сёння мы з'яўляемся сведкамі беспрэцэдэнтнай аперацыі, калі ўплыву варожай прапаганды падвяргаюцца вядомыя палітыкі, ідэйныя лідары, вядомыя журналісты і вышэйшы кіруючы склад Узброеных Сіл Украіны», — адзначаюць у Мінабароны.

«Усімі наяўнымі інфармацыйнымі крыніцамі варожая служба інфармацыйна-псіхалагічных аперацый спрабуе стварыць атмасферу недаверу да кіруючага складу Узброеных Сіл Украіны,

паставіўшы сваёй мэтай пры любых абставінах падарваць боегатоўнасць і пасеяць недавер да рашэнняў кіруючага складу аператыўнага камандавання, Узброеных Сіл Украіны (усё гэта ўжо адбывалася пад час расійска-грузінскага канфлікту 2008 года)», — нагадваюць у ваенным ведамстве.

Камандаванне на ўсіх узроўнях прызнае, што ў войску сапраўды ёсць праблемы, але яны паэтапна вырашаюцца, запэўніваюць у Мінабароны.

Мінабароны звяртаецца да работнікаў сродкаў масавай інфармацыі, адміністратарам інфармацыйных рэсурсаў, рэдактарам і журналістам, актывістам сацыяльных сетак з просьбай карыстацца толькі праверанымі і выключна адкрытымі крыніцамі інфармацыі.

«Пазбаўце сябе ад адказнасці за распаўсюд ілжывых, неправераных дадзеных, якія распаўсюджваюць варожыя спецслужбы. Выключыце ілюзіі - уключыце самасвядомасць», — заклікаюць ў ведамстве

Каментары6

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны17

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?15

У Японіі на чатырох людзей напаў надзвычай кемлівы мядзведзь

Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў9

У Гродне паставілі скульптуру аленя святога Губерта2

У Кіеве машына на шалёнай хуткасці заляцела ў падземны пераход. Загінулі чатыры чалавекі ВІДЭА2

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім27

«Еўрагандаль» перафарматоўвае свае крамы «Хіт!» Што будзе замест іх?5

Тураўскі малочны камбінат перайшоў пад амаль поўны кантроль братоў-бізнэсменаў2

Чуткі пра адмову беларусаў ад хатніх гадаванцаў праз уведзены падатак не пацвердзіліся3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны17

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць