Эканоміка

Мясніковіч паляцеў у Маскву абмяркоўваць праблемы ЕАЭС

 Кіраўнікі ўрадаў Расіі, Беларусі і Казахстана сустрэнуцца 15 красавіка ў Маскве ў межах падрыхтоўкі дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС).

Бакі разгледзяць палажэнні праекта, якія застаюцца няўзгодненымі. У асноўным яны закранаюць сферу выключэнняў і абмежаванняў на шляху свабоднага перамяшчэння тавараў, паслуг, капіталаў і працоўнай сілы, што застаюцца ў межах Мытнага саюза (МС) і Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП).

Апрача таго, падчас сустрэчы запланаваныя двухбаковыя перамовы расійскага прэм'ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам і прэм'ер-міністрам Казахстана Карымам Масімавым.

Нагадаем, дамова аб стварэнні ЕАЭС павінна быць гатовы да мая 2014 года і набыць моц на прасторы МС 1 студзеня 2015 года. Базавыя прынцыпы ЕАЭС былі ўзгодненыя прэзідэнтамі «тройкі» ў снежні 2013 года ў Маскве.

Беларускі бок ініцыюе ўнясенне ў праект дагавора аб ЕАЭС норму аб ліквідацыі выключэнняў у пытаннях гандлю нафтай і нафтапрадуктамі. У Мінску мяркуюць, што практыка пералічэння Беларуссю ў расійскі бюджэт вывазных мытных пошлін на нафту і нафтапрадукты павінна быць адменена (у 2013 годзе Беларусь пералічыла ў расійскі бюджэт у выглядзе вывазных пошлін на нафтапрадукты 3,3 млрд. долараў). 21 сакавіка начальнік галоўнага ўпраўлення знешняй эканамічнай палітыкі Мінэканомікі Раман Бродаў заявіў, што беларускі бок лічыць пытанне аб пералічэнні вывазных пошлін на нафтапрадукты вырашаным.

Разам з тым у партнёраў Беларусі па ЕАЭС ёсць свае прэтэнзіі да выключэнняў унутры аб'яднання. Казахстан выступае, апроч усяго, за свабодны доступ да трубаправода для транспарціроўкі энергарэсурсаў цераз тэрыторыю ЕАЭС. Расія ж заяўляе пра неабходнасць ліквідацыі астатніх выключэнняў у гандлі, уключаючы свабодны доступ расійскіх тавараў на рынак краін — удзельніц саюза.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім18

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

У Лебядзіным лебедзь бясстрашна перайшоў праспект Пераможцаў2

У Арменіі пачалі раздаваць позвы на вайсковыя зборы тым, хто прыязджае з Расіі на выбары5

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома15

Празмерныя фізічныя нагрузкі, і марафонскі бег у прыватнасці, могуць быць звязаныя з ракам тоўстай кішкі1

Трамп можа адмовіцца ад перадачы Германіі «Тамагаўкаў» з-за рэакцыі Пуціна1

Спявачка Лера Яскевіч распавяла, колькі зарабляе ў месяц на музыцы са стрымінгавых платформаў11

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім18

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць