Свет

«Прэм'ер ДНР» пагражае адправіць «намесніка кіраўніка МЗС» у вар'ятню

Тэрарысты не могуць дамовіцца паміж сабой

У самаабвешчанай Данецкай народнай рэспубліцы заяўляюць, што Барыс Барысаў, які выступіў напярэдадні з заявай у расійскай Дзярждуме РФ аб неабходнасці крэдыту ў $ 1 млрд, не мае да ДНР ніякага дачынення.

Пра гэта заявіў так званы «прэм'ер-міністр» ДНР Аляксандр Барадай, перадае Інтэрфакс.

«Усё, што ён заявіў пра мільярд даляраў, не мае да нас ніякага дачынення», — сказаў Барадай. «Мы вымушаны папярэдзіць в.а. міністра замежных спраў Кацярыну Губараву, жонку лідара народнага апалчэння Паўла Губарава, у службовай неадпаведнасці займанай пасадзе ў сувязі з яе апошняй дзейнасцю», — дадаў ён.

Адказваючы на пытанне аб тым, ці будзе Губарава знятая з пасады міністра, Барадай заявіў: «Пакуль мы не будзем здымаць з яе міністэрскую пасаду, але ёй трэба кантраляваць сваіх людзей і іх заявы. Заява Барысава была на мяжы вар'яцтва. Мне здаецца, яму трэба лячыцца ў вар'ятні».

Нагадаем, напярэдадні Барысаў, які быў прадстаўлены як намеснік міністра замежных спраў ДНР і Наваросіі, заявіў на пасяджэнні ў Дзярждуме РФ, што «адзіны магчымы выхад з сітуацыі на Данбасе заключаецца ў неадкладным перазапуску эканомікі рэгіёну на аснове расійскага рубля». «Для гэтага неабходна стварэнне цэнтральнага банка і атрымання стабілізацыйнага крэдыту ад РФ у памеры першага траншу, як мінімум, 30 млрд рублёў», — сказаў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў1

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі пройдзе рэферэндум, каб абмежаваць колькасць насельніцтва краіны 10 мільёнамі чалавек15

УСУ атакавалі мост у Чангары ў Крыме8

Чырвоная дарожка, шыкоўныя строі, дождж і бясплатны махіта. Як прайшоў выпускны ў Ліцэі БДУ ФОТЫ16

Замест пенсіі — калонія. 72‑гадовага беларускамоўнага айцішніка асудзілі па цяжкіх палітычных артыкулах9

Учора Гомель накрыла магутная залева

Тысячы супрацоўнікаў SpaceX стануць мільянерамі пасля IPO3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі12

«Паступаюць пагрозы проста на месцы». Студэнт ЕГУ пра ператрусы і парады для тых, хто ў Беларусі19

«Пераклічка кожныя тры гадзіны». У «Новай Баравой» бацькі адстаялі вялізную чаргу ля сцен школы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў1

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць