Грамадства11

Плошчу Перамогі сёння вечарам закрыюць

Рух транспарту ў раёне плошчы Перамогі ў Мінску сёння вечарам будзе часова закрыты.

У сувязі з правядзеннем на плошчы Перамогі ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Дня Незалежнасці і 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў [мяркуецца ўдзел Пуціна], сёння з 18.00 да 21.00 будзе закрыты рух усіх відаў транспарту па праспекце Незалежнасці на ўчастку ад вуліцы Казлова да вуліцы Купалы, а таксама на вуліцах Кісялёва і Захарава ў напрамку плошчы Перамогі. Гэты ўчастак можна будзе аб'ехаць праз вуліцы Першамайская і М.Багдановіча.

Акрамя таго, будзе забаронена паркоўка транспарту на мясцовым праездзе праспекта Незалежнасці ад дома 1-га з'езда РСДРП да вуліцы Кісялёва; па вуліцы Кісялёва ад плошчы Перамогі да вуліцы Чырвонай.

Нельга будзе пакінуць машыну і на мясцовым праездзе праспекта Незалежнасці ад вуліцы Захарава да вуліцы Фрунзэ і па вуліцы Фрунзэ да вуліцы Першамайскай. ДАІ рэкамендуе ўлічваць гэту інфармацыю пры выбары маршруту руху.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей2

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр акцёр Энтані Хэд

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына11

Бясплатны начлег і ШІ замест гіда. Беларуска праехала тры краіны Еўропы за 16 дзён і €9001

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

Lego прэзентавала найбуйнейшы набор у гісторыі

Беларуска выйшла замуж за лонданскага мільянера, старэйшага на 41 год. Ён пакінуў ёй $400 тысяч з умовай маўчаць — а яна адсудзіла мільёны19

У Мінску прадаюць незвычайную аднапакаёўку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей2

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць