У Барселоне расійскі самалёт ледзь не прызямліўся на аргенцінскі лайнер ВІДЭА
Пілот расійскай авіякампаніі UTair сышоў ад сутыкнення на паласе літаральна ў апошні момант.
У момант пасадкі расійскага «Боінга» кампаніі Utair на ўзлётную паласу нечакана выруліў авіялайнер аргенцінскіх авіяліній. Расійскі самалёт здзейсніў экстранны сыход на другое кола. «О Божа», — кажа чалавек за кадрам.
Драматычны запіс здарэння, што адбылося 5 ліпеня, быў размешчаны ў інтэрнэце. На кадрах добра відаць, што самалёт кампаніі Aerolíneas Argentinas вырульвае на ўзлётную паласу і перасякае яе, калі борт UTair ўжо заходзіў на пасадку.
У выніку расійскі «Боінг 767-300» паспяхова прызямліўся ў аэрапорце Барселоны з другой спробы. Прычыны здарэння высвятляюцца.
У Aena, іспанскім агенцтве аэрапортаў, не лічаць інцыдэнт надзвычайным.
Каментары