Здарэнні1111

Начальнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску затрыманы ў Літве

У нядзелю ўвечары на беларуска-літоўскай мяжы была затрыманая сямейная пара з Беларусі, якая не задэкларавала пісталетныя патроны. Мужчына — вельмі падобны на начальніка Следчага камітэта па Мінску.

21 верасня на КПП у Мядзінінкаі (Меднікі) падчас праверкі зарэгістраванага ў Беларусі легкавога аўтамабіля Honda CR-V выявілі некалькі дзясяткаў патронаў калібру 9 мм Luger, паведамляе пракуратура Літвы.

На гэтым аўтамабілі пасля прыватнай паездкі па Літве ў Беларусь вярталіся муж і жонка сярэдніх гадоў — грамадзяне Беларусі, распавялі ў пракуратуры. Распачатае расследаванне для высвятлення ўсіх абставінаў здарэння.

«Муж і жонка былі затрыманыя, аб іх затрыманні ва ўстаноўленым парадку інфармавалі пасольства Беларусі ў Літве. Прадстаўнікам пасольства дазволілі сустрэцца з затрыманым Д.К. у панядзелак 22 верасня», — сказана ў паведамленні пракуратуры Літвы.

Некалькі крыніц паведамілі TUT.BY, што гаворка ідзе пра Дзмітрыя Канапляніка — начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску, які выязджаў у Літву па асабістых справах.

У пракуратуры Літвы TUT.BY не пацвердзілі, але і не абверглі інфармацыю аб затрыманні Канапляніка. «Прынята рашэнне не выдаваць асабістую інфармацыю пра затрыманых, іх месцы працы», — сказалі там.

У пракуратуры Літвы сказалі, што «ў хуткім часе будзе прынята рашэнне аб меры стрымання».

У пасольстве Беларусі ў Літве аператыўны каментар даць не змаглі.

Ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінску толькі сказалі, што Дзмітрый Канаплянік знаходзіцца ў адпачынку ўжо тыдзень.

Ад іншых каментароў там адмовіліся.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка збіраецца на доўгі час за мяжу57

Лаўроў: Беларусь імкнуцца ўцягнуць ва ўкраінскі канфлікт11

Заробак як у айцішніка: беларускаму трактарысту прапануюць да 10 тысяч рублёў. Разабраліся, у чым сакрэт5

СК РФ назваў прозвішчы адказных і выканаўцаў, хто, па яго версіі, атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі пад Бранскам17

26‑гадовы Максім з Баранавіч — новая ахвяра вайны12

«Гэта ўнікальны выпадак!» Каля «Мінск-Свету» заўважылі птушку года1

Будынак крэйдавага завода ў Белгарадскай вобласці разбураны ў выніку ўдару беспілотнікаў1

Ордэн Белага Арла, які забралі ў Зяленскага, вярнуўся ў Польшчу. Што з ім будзе цяпер?4

У Крыме здарылася маштабнае адключэнне святла6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць