Здарэнні99

Следчы камітэт: смерць Ігара Пцічкіна ў мінскім СІЗА звязана з ужываннем ім спайсаў і алкаголю

Спынена расследаванне крымінальнай справы супраць фельчара ізалятара.

Як паведамілі ў Следчым камітэце, Ігар Пцічкін цягам працяглага часу (не менш за год) пакутаваў на сіндром залежнасці ад псіхаактыўных рэчываў (так званых «спайсаў») і алкаголю.

«З моманту пачатку адбыцця пакарання ў І. Пцічкіна ўзнікла вострае (часовае) псіхічнае расстройства на фоне стану адмены псіхаактыўных рэчываў, якое ўскладнілася парушэннем свядомасці, вар'яцкімі ідэямі пераследу, галюцынацыямі. З гэтай прычыны, 3 жніўня 2013 І. Пцічкін быў шпіталізаваны з агульнай камеры ў медчастку ізалятара, дзе з мэтай прадухілення членашкодніцтва быў зафіксаваны мяккімі рамянямі да ложка», — адзначылі ў СК.

Раніцай 4 жніўня хлопец памёр ад вострай сардэчна-сасудзістай недастатковасці, якая ўзнікла на фоне развіцця сіндрому.

Родныя Пцічкіна пасля яго смерці заяўлялі, што Ігара білі, што і стала прычынай смерці. Следчыя не пацвердзілі гэтую версію: у межах праверкі былі дапытаны 190 чалавек (родныя і знаёмыя памерлага, супрацоўнікі ізалятара, сакамернікі); праводзіліся следчыя эксперыменты, экспертызы. Праводзілася эксгумацыя.

«Расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да медыцынскага персаналу следчага ізалятара аб неналежным выкананні прафесійных абавязкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць асуджанага І. Пцічкіна, спынена. Асноўным у наступленні смерці з'явіліся характар і цяжкасць саміх хваравітых працэсаў. Аказанне медыцынскай дапамогі ў поўным аб'ёме нават ва ўмовах спецыялізаванага стацыянара не гарантавала спрыяльнага зыходу, у сувязі з чым дапушчаныя парушэнні службовых інструкцый з боку медыцынскага ізалятара СІЗА №1 не знаходзяцца ў прамой прычыннай сувязі з наступствамі»,

— заявілі ў Следчым камітэце.

У СК таксама адзначылі, што падчас расследавання прычын смерці Ігара Пцічкіна была заведзена крымінальная справа супраць хлопца.

Выявілася, што ён не толькі ўжываў спайсы, але і распаўсюджваў іх. Цяпер справа спынена праз смерць яе фігуранта.

21-гадовы Ігар Пцічкін памёр у СІЗА на Валадарскага 4 жніўня 2013. Хлопец мусіў адбыць трохмесячны арышт: сеў за руль аўто, хаця быў пазбаўлены правоў.

На сустрэчы з начальнікам СІЗА родным хлопца паведамілі, што ў Ігара 3 жніўня пачалося «псіхаматорнае ўзбуджэнне». І яго змясцілі ў медыцынскую часць, «дзе давялося фіксаваць яго мяккімі рамянямі». На фотаздымках трупа Пцічкіна заўважныя шматлікія сінякі. Фоты выкладзеныя ў агульны доступ у інтэрнэт.

У смерці хлопца вінавацілі фельчара мінскага СІЗА № 1, які дзяжурыў у ноч смерці. Была распачата крымінальная справа за неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медработнікам, што пацягнула за сабой па неасцярожнасці смерць пацыента.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць