Нерухомасць77

Пачалася праверка мэтавага выкарыстання дачных участкаў, нямэтавыя будуць канфіскоўваць

У Мінскім раёне будуць адбіраць дачныя ўчасткі, якія выкарыстоўваюцца не па мэтавым прызначэнні.

Пра гэта 9 студзеня заявіў начальнік землеўпарадкавальнай службы Мінскага райвыканкама Сяргей Шымук, перадае БелТА.

Праверка мэтавага выкарыстання дачных участкаў пад Мінскам ужо вядзецца. «Асаблівая ўвага надаецца таварыствам, створаным у апошні час. Выяўлена каля 50 зямельных участкаў, якія выкарыстоўваюцца неэфектыўна», — распавёў Сяргей Шымук..

Ён звярнуў увагу, што ніхто не будзе прымушаць весці гаспадарку на ўчастку зімой, але па меры набліжэння дачнага сезону такі маніторынг будзе праведзены.

Механізмы канфіскацыі участкаў прапісаны ў дзеючым заканадаўстве. Напрыклад, калі ўчастак знаходзіцца ва ўласнасці, то ён адбіраецца ў судовым парадку. У некаторых выпадках ўчастак можа быць адабраны па рашэнні раённага выканкама. Канфіскаваныя ўчасткі будуць выстаўленыя на аўкцыён.

Начальнік землеўпарадкавальнай службы Мінаблвыканкама Віктар Маневіч растлумачыў, што ўладальніку дачнага ўчастка, дзе выяўленыя парушэнні, будзе накіравана прадпісанне з указаннем тэрмінаў, на працягу якіх неабходна прыступіць да выкарыстання зямлі па мэтавым прызначэнні.

«Калі грамадзянін атрымлівае дачны ўчастак, ён павінен разумець, што зямля прадастаўляецца яму не проста так. На працягу года неабходна прыступіць да яе мэтавага выкарыстання. Калі гэтага не адбылося, то можна запускаць працэдуру спынення правоў на гэты ўчастак, — растлумачыў Віктар Маневіч. — Што тычыцца участкаў для вядзення калектыўнага садаводства, то там не абавязкова павінны быць пабудовы «.

Паводле яго слоў, калі ёсць культурныя расліны, тэрыторыя добраўпарадкавана і ў належным санітарным стане, то прэтэнзіяў няма.

З 1 студзеня 2015 года пачала дзейнічаць забарона на здзелкі з зямельнымі ўчасткамі ў прыгараднай зоне Мінска і абласных цэнтраў для вядзення калектыўнага садаводства, і з размешчанымі на іх аб'ектамі нерухомасці да заканчэння пяці гадоў з дня дзяржаўнай рэгістрацыі ўзнікнення правоў на такія зямельныя ўчасткі, а таксама забарона на стварэнне ў прыгараднай зоне Мінска новых садаводчых таварыстваў, дачных кааператываў.

Акрамя таго, з 1 студзеня свабодныя зямельныя ўчасткі ў садаводчых таварыствах ў прыгараднай зоне Мінска будуць прадастаўляцца выключна па выніках аўкцыёнаў.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны44

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер23

На Камароўцы з'явілася першая беларуская маладая бульба4

У беларускім каршэрынгу ездзяць аўто на расійскіх нумарах. Гэта ўвогуле нармальна?6

У аптэках прапаў папулярны антыдэпрэсант флуаксецін2

Украіна сёння ўначы нанесла ўдары па нафтабазе ў Вусць-Лабінску ў Краснадарскім краі, па порце Марыупаля

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны44

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць