Грамадства

Прагноз: самыя бяспечныя авіякампаніі для 2015 года

Сайт AirlineRatings.com склаў рэйтынг самых бяспечных авіяліній для 2015 года. На думку спецыялістаў, аўстралійская кампанія Qantas займае першае месца. Агулам у спісе прадстаўлена 449 кампаній, у тым ліку low-cost перавозчыкі.

У першую дзесятку таксама ўваходзяць Air New Zealand, British Airways, Cathay Pacific Airways, Emirates, Etihad Airways, EVA Air, Finnair, Lufthansa і Singapore Airlines.

Рэйтынг AirlineRatings.com прымае пад увагу цэлы шэраг фактараў, звязаных з аўдытам ад органаў авіяцыі, такіх як FAA і ІКАО, а таксама дзяржаўных праверак і статыстыкі смяротнасці. Максімальная магчымая адзнака — сем зорак. Для прыкладу, беларуская Belavia мае толькі пяць зорак.

Рэдактары AirlineRatings.com таксама вызначылі сваю дзясятку самых бяспечных бюджэтных авіякампаній. Яны размешчаны ў алфавітным парадку: Aer Lingus, Alaska Airlines, Icelandair, JetBlue, Jetstar, Kulula.com, Monarch Airlines, Thomas Cook, TUI Fly і WESTJET.

У адрозненне ад шэрагу нізкабюджэтных перавозчыкаў, гэтыя авіякампаніі адпавядаюць строгім крытэрам Operational Safety (IOSA) Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту і маюць выдатныя паказчыкі бяспекі.

З 449 авіякампаній 149 маюць сем зорак, але амаль 50 маюць усяго тры зоркі або менш. Пяць авіякампаній атрымалі толькі адну зорку за бяспеку ад AirlineRatings.com. Да іх адносяцца: Agni Air, Kam Air, Nepal Airlines,Scat і Tara Air.

У выпушчаным прэс-рэлізе таксама адзначаецца, што 2014 год можа лічыцца не самым удалым для грамадзянскай авіацыі —агулам у 21 катастрофе загінула 986 чалавек.

Гэта горшы паказчык за апошнія 10 гадоў. Тым больш мінулы 2013-ы лічыцца самым бяспечным годам для авіацыі: тады загінулі 265 чалавек. Але варта адзначыць, што колькасць перавезеных пасажыраў дасягнула адзнакі ў 3.3 млрд, а агульная колькасць рэйсаў наблізілася да 27 мільёнаў. Для параўнання, 50 год таму ў 87 катастрофах загінула 1597 чалавек, але агульная лічба пасажыраў тады была толькі 141 млн. Гэта 5% ад сённяшняй.

Каментары

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць