Грамадства4242

З «лайдакоў» і «дармаедаў» маюць спаганяць 3,6 млн рублёў за год

БелаПАН

Праектам дэкрэта аб стымуляванні занятасці прапануецца абавязаць працаздольных грамадзян, якія не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных расходаў, выплачваць аднаразовы збор.

Адпаведны дакумент абмяркоўваўся 13 студзеня на нарадзе ў Лукашэнка. «Прэзідэнтам дадзены даручэнні аб дапрацоўцы праекта дэкрэта. Кіраўнік дзяржавы даручыў, каб дакумент быў вычарпальны і паўнацэнны для прымянення без усялякіх адсылачных норм», — расказаў журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Валерый Міцкевіч.

Праектам дакумента прапануецца механізм, у адпаведнасці з якім працаздольныя грамадзяне, якія на працягу больш як паўгода не выплачвалі падаткі і, адпаведна, не прымалі ўдзел у фінансаванні дзяржрасходаў, будуць абавязаны раз у год выплачваць аднаразовы збор.

На гэты час прапануецца спаганяць яго ў памеры 20 базавых велічынь [на сёння — 3,6 млн рублёў — НН]. За ўхіленне, нясвоечасовую або няпоўную выплату збору будзе прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Адначасова будзе вызначаны шэраг катэгорый грамадзян, якіх вызваляць ад выплаты збору, напрыклад, непрацаздольных або тых, хто займаецца выхаваннем дзяцей.

Пры гэтым размова ідзе аб тым, што адпаведны збор не будзе з'яўляцца нейкай легалізацыяй, напрыклад, незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, калі чалавек працуе, але не выплачвае падаткі. У выпадку выяўлення такіх фактаў у адносінах да вінаватых будуць прымацца меры, прадугледжаныя дзеючым заканадаўствам.

Апытанка

Каментары42

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім18

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

У Лебядзіным лебедзь бясстрашна перайшоў праспект Пераможцаў2

У Арменіі пачалі раздаваць позвы на вайсковыя зборы тым, хто прыязджае з Расіі на выбары5

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома15

Празмерныя фізічныя нагрузкі, і марафонскі бег у прыватнасці, могуць быць звязаныя з ракам тоўстай кішкі1

Трамп можа адмовіцца ад перадачы Германіі «Тамагаўкаў» з-за рэакцыі Пуціна1

Спявачка Лера Яскевіч распавяла, колькі зарабляе ў месяц на музыцы са стрымінгавых платформаў11

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім18

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць