Эканоміка2222

Памочнік прэзідэнта: Прадукцыйнасць працы на дзяржпрадпрыемствах у два разы ніжэйшая, чым на прыватных

lady.tut.by

Прадукцыйнасць працы на беларускіх дзяржаўных прадпрыемствах у паўтара-два разы ніжэйшая, чым на прыватных.

Пра гэта заявіў памочнік прэзідэнта Беларусі па эканамічных пытаннях Кірыл Руды падчас традыцыйнай міжнароднай навуковай канферэнцыі ў Мінску. 

Канферэнцыя праводзіцца штогод з удзелам дзяржслужачых і экспертаў. Выступленні ўдзельнікаў цяперашняй канферэнцыі, якая адбылася ў снежні, апублікаваныя ў апошнім нумары «Экономического бюллетеня», які выдаецца НДЭІ Мінэканомікі. 

Як адзначыў Кірыл Руды, для забеспячэння доўгатэрміновага эканамічнага росту ў Беларусі важны такі прыярытэт, як павышэнне прадукцыйнасці працы.

У першую чаргу, падкрэсліў памочнік прэзідэнта, гэта датычыцца прадпрыемстваў з доляй дзяржавы ў статутным фондзе, якія ствараюць у краіне каля паловы валавога дададзенага кошту. 

«Пры гэтым эмпірычна пацвярджаецца, што прадукцыйнасць працы на дзяржпрадпрыемствах у сярэднім амаль у паўтара-два разы ніжэйшая, чым на прыватных (напрыклад, пры параўнанні выручкі на аднаго работніка ў Беларусі ў сельскай гаспадарцы, піўной, рыбнай і іншых галінах)», — канстатаваў памочнік прэзідэнта. 

У той жа час ён прывёў прыклад Кітая, дзе прадукцыйнасць працы ў кампаніях з замежным капіталам у чатыры разы вышэйшыя, чым у прыватных кітайскіх кампаніях, і ў сем разоў вышэйшая, чым у дзяржаўных.

«Пры гэтым праблема нават не ў тэхналогіях, якія на прыватных і дзяржпрадпрыемствах часта мадэрнізаваныя і падобныя, а ў сістэме кіравання і матывацыі», — лічыць Руды. 

На яго думку, матывацыйныя механізмы для беларускіх дзяржпрадпрыемстваў могуць заключацца ва ўкараненні класічнай сістэмы карпаратыўнага кіравання, матэрыяльнага стымулявання (у залежнасці ад выпрацоўкі і рашэння пэўных задач). «Адным з рашэнняў гэтай праблемы можа стаць рэжым «свабоднага плавання» дзяржпрадпрыемстваў (напрыклад, за «буйкамі» — пэўнымі значэннямі прыбытку, рэнтабельнасці і гэтак далей)», — сказаў памочнік прэзідэнта.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны37

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

У акупаваным Севастопалі пачалі абмяжоўваць продаж прадуктаў у адны рукі5

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны37

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць