Усяго патроху2323

Як на тэлеканале «Россія» ў Дзень роднай мовы Лукашэнку парадзіравалі

22 лютага ў Беларусі працягвалі святкаваць Дзень роднай мовы.

У другой палове дня па галоўным тэлеканале Расіі пусцілі музычна-забаўляльную перадачу «Адзін у адзін». Гваздамі перадачы сталі спевы Аляксандра Рыбака і Руслана Аляхно. Пераможца Еўрабачання Рыбак выступаў у вобразе расійскага тро-ло-ло — Эдуарда Хіля.

А Руслан Аляхно выйшаў адразу пасьля вобраза Хіля ў вобразе Рыбака са скрыпкай ды праспяваў ягоны пераможны еўра спеў.

Журы Рыбака і Аляхно вельмі хвалілі. А вядомы ў Расіі муж Пугачовай Максім Галкін жартаваў на беларускую тэму. Узнікла караценькае абмеркаванне моўнай спецыфікі, і Галкін раптам заявіў: «Белорусский этнолект русского языка характеризуется тем, что в нем произносят «дз» вместо «д». І тут жа Галкін спарадзіраваў Лукашэнку, акцэнтуючы на гэтых «дз». Усе рагаталі з пародыі, з Лукашэнкі, з роднай мовы.

Перадача ішла ў запісе, і ў ім наваспечанаму беларусазнаўцу Рыбак і Аляхно нічога не адказалі.

А я ўпершыню не смяяўся з пародыі на Лукашэнку. Бо гэта была таксама пародыя з роднай мовы, якую пераапранулі ў прэзідэнцкую вопратку.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць