Грамадства11

Белстат: Абследаванне грамадзян на мяжы будзе добраахвотным

Абследаванне фізічных асоб у аўтадарожных пунктах пропуску на дзяржаўнай мяжы Беларусі будзе добраахвотным, паведаміў 8 красавіка на брыфінгу ў Мінску начальнік галоўнага ўпраўлення статыстыкі знешняга гандлю Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі Віталь Куляшэвіч. 

«Абследаванне будзе добраахвотным і ананімным. Калі мы будзем прымушаць людзей да абавязковага запаўнення анкет, гэта можа выклікаць негатыўную рэакцыю з боку людзей і прывесці да скажэння звестак. Мы праводзім гэта добраахвотнае абследаванне ў статыстычных мэтах», — падкрэсліў Віталь Куляшэвіч. 

Ён адзначыў, што ў ходзе абследавання плануецца ацаніць аб'ём неарганізаванага ўвозу і вывазу тавараў фізічнымі асобамі і накіраванасць патокаў міжнароднага турызму. 

«Мы бачым разыходжанні паміж крэдытавымі і дэбетавымі аперацыямі плацежнага балансу. У 2013—2014 гадах разыходжанне насіла адмоўны характар і сведчыла аб тым, што мы не можам пацвердзіць, куды ідуць грашовыя сродкі з краіны і на што былі патрачаныя», — канстатаваў Куляшэвіч. 

Мяркуецца, дадаў ён, што такія разыходжанні абумоўленыя перамяшчэннем тавараў праз дзяржаўную мяжу, якія мытнае заканадаўства не патрабуе дэклараваць. 

Выбарачныя абследаванні грамадзян на мяжы, адзначыў прадстаўнік статкамітэта, якія дазваляюць ацаніць аб'ёмы неарганізаванага ўвозу і вывазу тавараў фізічнымі асобамі, і раней праводзіліся ў Казахстане, Польшчы, а таксама ў Беларусі (у верасні 2013 года). 

Абследаванне будзе праводзіцца ў сямі аўтадарожных пунктах пропуску на мяжы Беларусі 10 і 11 красавіка. 

«У будучыні, магчыма, будуць абследавацца грамадзяне, якія перамяшчаюцца чыгуначным, паветраным транспартам. Магчыма, будзем знаходзіць магчымасць абследаваць грамадзян, якія выязджаюць у Расійскую Федэрацыю, з якой у нас адсутнічае мяжа», — адзначыў Віталь Куляшэвіч.

Каментары1

Цяпер чытаюць

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?2

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце25

Фармвытворцы абяцаюць новыя магутныя лекі для зніжэння дрэннага халестэрыну1

Змяніўся аэрапорт для замежных візітаў Зяленскага — цяпер гэта не ў Польшчы12

Трамп — Ірану: Вы адстралялі свае ракеты, дастаткова. Вяртайцеся за стол і заключайце здзелку4

Іран запусціў балістычныя ракеты па Ізраілі пасля ўдару Ізраіля па Бейруце

Гендырэктарка «Камволя» наракае, што беларусы мала працуюць — а трэба як эфіопы і індзійцы26

Чарговы беларускі хакеіст заключыў кантракт з клубам НХЛ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?2

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць