Навука і тэхналогіі99

Месяц утварыўся ад сутыкнення Зямлі з іншай планетай?

Тэорыя стала больш падобнай да праўды.

Выява: Hagai Perets

З 1970-х некаторыя навукоўцы сталі выказваць тэорыі пра ўтварэнне спадарожніка Зямлі ў выніку сутыкнення Зямлі з іншай планетай. Новыя даследаванні, апублікаваныя ў часопісе Nature, даюць такой тэорыі больш шанцаў на праўдзівасць.

Каля 4,5 млрд гадоў таму Зямля сутыкнулася з планетай памерам з Марс (яе ўмоўна называюць Тэя). Месяц сфармаваўся з абломкаў ад сутыкнення. Гэтай тэорыі раней давалі каля 1% шанцаў на праўдзівасць — цяпер яна мае 20-40% шанцаў.

Мяркуецца, што Зямля і Тэя знаходзіліся на аднолькавай адлегласці ад Сонца (а значыць, утварыліся з аднаго ўчастку протапланетарнага дыску) і таму мелі блізкі склад.

На тэорыю аб сутыкненні з Тэяй навукоўцаў наштурхнула тое, Зямля і Месяц якраз маюць падобны хімічны склад. Да таго ж, Месяц практычна не мае жалезнага ядра. Прыхільнікі тэорый называюць Зямлю і Месяц «не блізнятамі, народжанымі з адной планеты, а сёстрамі, што выраслі ў аднолькавым асяроддзі».

Праціўнікі тэорыі звяртаюць увагу і на вялікую розніцу ў хімічным складзе Зямлі і Месяца — найперш, практычна поўную адсутнасць на Месяцы вады, лятучых элементаў і злучэнняў.

Сярод іншых гіпотэз — цэнтрабежнае аддзяленне Месяца падчас утварэння маладой Зямлі, захоп Зямлёй раней незалежнай планеты Сонечнай сістэмы, супольная акрэцыя (адначасовае фармаванне з аднаго воблака), утварэнне Месяца з некалькіх спадарожнікаў (Зямля магла «злавіць» 6-10 лун), камбінацыі названых тэорый.

Кожная тэорыя мае як «за», так і «супраць». Адзінай найбольш верагоднай на сёння не прынята.

Каментары9

Цяпер чытаюць

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?2

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Змяніўся аэрапорт для замежных візітаў Зяленскага — цяпер гэта не ў Польшчы12

Трамп — Ірану: Вы адстралялі свае ракеты, дастаткова. Вяртайцеся за стол і заключайце здзелку4

Іран запусціў балістычныя ракеты па Ізраілі пасля ўдару Ізраіля па Бейруце

Гендырэктарка «Камволя» наракае, што беларусы мала працуюць — а трэба як эфіопы і індзійцы24

Чарговы беларускі хакеіст заключыў кантракт з клубам НХЛ

Зяленскі пацвердзіў сваю сустрэчу з Абрамовічам. Той прывозіў пасланне ад Пуціна8

Футбаліст зборнай Даніі Крысціян Эрыксан страціў прытомнасць пасярод матча з Украінай1

У Расіі пачалі збіраць асаблівыя BMW X6. Дылеры адмаўляюцца браць гэты канструктар2

У Арменіі пачалі падлік галасоў на выбарах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?2

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць