Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры

Рок за калючым дротам

У лепшым разе дазваляецца «ракнрол-казачок», піша на сваім блогу Сяргей Астравец.

2 лютага, Горадня. Наехалі пажарнікі, міліцэйскі «казёл», прадстаўнічая постаць таварыша з ідэалягічнай канторы зьявілася. А‑я‑яй! Канцэрт учыніць хочуць несанкцы‑яна‑ва‑ны, ды яшчэ прысьвечаны гэнаму нацыяналісту Каліноўскаму! Спыніць! Забараніць! Прыдумаць штосьці! Разагнаць зборышча!

Але ж адказныя таварышы самі любяць музыку, ня толькі папсу, самі разумеюць ідыятызм уласнай ролі. Таму, мабыць, козыр ня выкарыстаны: пра бомбу з гадзіньнікавым мэханізам не абвешчана, эвакуацыя не адбылася, забарона не ажыцьцёўлена, музыкі зайгралі‑засьпявалі. Зрэшты, пасланцы самі нічога не вырашаюць, яны раяцца доўга й нудна па тэлефоне зь нябачнымі лялькаводамі.

Так, а публіка адчувае напаўпадпольнасьць канцэрту, пагатоў антураж спрыяе: цёмны падворак з высокімі старымі дахамі, у куту дзьверы туды, дзе яшчэ жывы дух свабоды. Раптам запальваецца пражэктар, дзелячы падворак кантрасна на чорны сэктар і сьветлы. Зь дзьвярэй чутны барабанныя гукі, музыка, сьпеў…

А па скрынцы мілая камэдыя пра моладзь, якая жыве каля Берлінскай сьцяны ў ГДР і марыць пра кружэлкі Rolling Stones, якія ёй, аказваецца, таксама былі недаступныя. Галоўны герой разважае: у іх, напэўна, вялікая арганізацыя, якая цэлымі днямі праслухоўвае новыя песьні, каб нам забараняць… Танцы на школьнай вечарынцы пад запісы T. Rex, продаж з‑пад крыса заходніх кружэлак. З падманам: гэта ня Rolling Stones, а толькі налепка іхняя.

Нашага героя разам з сябрам выклікаюць да дырэктаркі, у кабінэце таварыш са Штазі і дзяячкі з «Саюзу нямецкай моладзі»: высьветлілася зьнянацку, што хлопцы, паразіты, «сцалі на антыфашысцкі абарончы мур»!

Нездарма, мабыць, нашую родную сінявокую рэспубліку замежныя падарожнікі параўноўваюць з колішняй ГДР. Існуе падабенства, шпрэхаем мы пагатоў як ГСВГ колішняя. І рок‑музыка застаецца пад падазрэньнем па‑ранейшаму, і ўсходняя мяжа Эўропы сканчаецца тут менавіта, наш іржавы калючы дрот бароніць «эўразію» ад танкавых армадаў Гудэрыяна. Прынамсі так па скрынцы ўвесь час паўтараюць.

Рок заўжды падтрымвае пачуцьцё пратэсту, пачуцьцё свабоды. У суседняй краіне па скрынцы ўжо амаль прызначылі наступнага прэзыдэнта. Тэлеэлектарату ён падабаецца вельмі, нават мне ўсё болей‑і болей. Чаму? Прыемна, калі кіраваць краінай мае інтэлігентнага выгляду чалавек, якому падабаецца Black Sabbath і сам O.Osborn. Озі, канешне, камічна выглядае ў сваім сямейным сэрыяле, зробленым, здаецца, BBC. Але ў яго такая роля, а вось калі ён бярэ мікрафон, то застаецца па‑за крытыкай. Прыемна, карацей. Бо некаторым, як вядома, даспадобы Сярдзючка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей2

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр акцёр Энтані Хэд

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына11

Бясплатны начлег і ШІ замест гіда. Беларуска праехала тры краіны Еўропы за 16 дзён і €9001

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

Lego прэзентавала найбуйнейшы набор у гісторыі

Беларуска выйшла замуж за лонданскага мільянера, старэйшага на 41 год. Ён пакінуў ёй $400 тысяч з умовай маўчаць — а яна адсудзіла мільёны19

У Мінску прадаюць незвычайную аднапакаёўку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей2

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць