Эканоміка55

Польскіх інвестараў у Беларусь завабліваюць стабільнасцю і паспяховымі прыкладамі

13 мая ў мінскім гатэлі «Рэнесанс « прайшоў семінар для польскіх інвестараў. На ім беларускія чыноўнікі, прадстаўнікі міжнародных фондаў і тыя, хто ўжо уклаў грошы ў прасоўванне сваіх кампаній і паслуг на беларускім рынку, расказвалі патэнцыйным партнёрам пра перспектывы развіцця бізнэсу ў Беларусі.

Адкрыў сустрэчу намеснік міністра замежных спраў Польшчы Конрад Паўлік. Ён адзначыў, што польскія кампаніі з цікаўнасцю глядзяць на эканамічную сітуацыю ў Беларусі, і, нягледзячы на няпросты посткрызісны перыяд, супрацоўніцтва з польскімі бізнэсоўцамі мае будучыню.

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Конрад Паўлік (у цэнтры)

«Мы суседзі. У нас агульная гістарычная і культурная спадчына, таму не дзіўна, што польскі бізнэс зацікаўлены ў партнёрстве», — адзначыў Паўлік.

Прадстаўнікі міжнародных фінансавых арганізацый распавялі на якіх умовах яны дапамагаюць бізнэсу ў Беларусі, і патлумачылі ўмовы, на якіх, пры патрэбе, інвестары могуць атрымаць грошы для развіцця сваіх прадпрыемстваў на тэрыторыі нашай краіны. Аляксандр Яўсейчык, прадстаўнік Еўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцця, ў якасці прыкладу паспяховага міжнароднага супрацоўніцтва прывёў кампанію «StadlerRailGroup». Швейцарская кампанія спачатку выйшла на беларускі рынак як пастаўшчык электрацягнікоў, а затым, ацаніўшы перспектывы, не пабаялася ўкласці грошы ў будаўніцтва ўласнага заводу пад Мінскам.

«Рэкламавалі» айчынны рынак і прадстаўнікі дзяржаўных арганізацый. На семінары выступілі прадстаўнікі магілёўскай і гарадзенскай СЭЗ, намеснік дырэктара дэпартаменту знешнеэканамічнай дзейнасці МЗС РБ Руслан Есін і праект-менеджар Нацыянальнага Агенцтва Інвестыцыі і Прыватызацыі Раман Праскаловіч.

Намеснік дырэктара дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці МЗС РБ Руслан Есін

У прыватнасці, Праскаловіч распавёў, чаму выгадна выходзіць на беларускі рынак. Сярод прычын ён назваў падатковыя льготы ў індустрыяльным парку і парку высокіх тэхналогій, нізкі кошт працоўнай сілы і магчымасць выхаду на рынак Еўразійскага саюзу.

«Адна з нашых пераваг – стабільнасць, што асабліва важна ў свеце апошніх падзей у рэгіёне», — сказаў Праскаловіч, празрыста намякаючы на падзеі ва Украіне.

Праект-менеджар Нацыянальнага Агенцтва Інвестыцыі і Прыватызацыі Раман Праскаловіч

У канцы семінара выступілі тыя, хто ўжо вядзе бізнэс ў Беларусі: кіраўнік беларускай філіі міжнароднай IT-кампаніі»Ericpol» Валеры Цыліндзь і Славамір Сляк, член Савета дырэктараў ЗАТ «Ідэя Банк». Яны абнадзеілі аўдыторыю – весці справы ў Беларусі можна, і нават паспяхова. У якасці прыклада, Сляк прывёў рост актываў свайго банка. З 2008 па 2015 год яны выраслі амаль на 5500%. Па словах банкіра, існуе не шмат краін, дзе можна выйсці на такія паказчыкі.

«Любы бізнэс складаны. А банкаўская справа асабліва. Але ў Беларусі займацца бізнэсам цалкам магчыма», — сказаў Сляк.

Каментары5

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць