Навука і тэхналогіі55

Сузаснавальнік Viber распавёў аб няўдалых спробах манетызацыі і «сакрэтным праекце» з беларускімі праграмістамі

Ігар Магазіннік, сузаснавальнік кампаніі, якая выпусціла сусветна вядомы інтэрнэт-месенджар Viber, распавёў 42.TUT.BY пра сваё стаўленне да спробы манетызацыі Viber ў Беларусі і пра сакрэтны праект, у якім удзельнічаюць беларускія праграмісты.

Ігар Магазіннік на рэспубліканскім форуме «Моладзь у IT — 2015», які прайшоў у Парку высокіх тэхналогій. Фота TUT.BY

Пра спробы манетызаваць Viber ў Беларусі

Як вядома, Мінсувязі Беларусі актыўна прасоўвае пытанне аб манетызацыі папулярных інтэрнэт-месенджараў у Беларусі. Узаемадзеянне беларускіх аператараў са Skype, Viber і іншымі сервісамі плануецца абмеркаваць да канца чэрвеня на чарговым пасяджэнні экспертнага савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі.

Вядома і тое, што манетызаваць паслугі Skype і Viber ў Беларусі чыноўнікі плануюць за кошт абанентаў сотавых аператараў.

Па словах Магазінніка, на адрас Viber пакуль не паступала ніякіх запытаў ад Мінсувязі ці якога іншага беларускага ведамства. Што пра магчымую манетызацыю, то ён распавёў, што ў шэрагу невялікіх краін ужо былі падобныя спробы, але ўсе яны ў выніку праваліліся.

Ігар адзначыў, што ён заўсёды выступаў за сеткавую нейтральнасць: «Калі я купіў у аператара мегабайт, то гэта ўжо маё права, як яго выкарыстаць». Паводле яго, законы наконт «сеткавай нейтральнасці» ужо актыўна прымаюцца ў многіх краінах.

Пра сакрэтны праект

Напрыканцы красавіка з'явілася інфармацыя пра тое, што заснавальнікі Viber актыўна працуюць над новым праектам, які закліканы «змяніць свет». Усе падрабязнасці пра яго трымаюцца ў сакрэце.

Не захацеў раскрываць інфармацыю Ігар і цяпер: «Адзінае, што магу сказаць, гэта штосьці, зусім не звязанае з Viber і ўсёй гэтай сферай».

Зрэшты, у Viber і новага праекта ёсць агульныя рысы — асноўная колькасць распрацоўшчыкаў будзе знаходзіцца ў Мінску. На дадзены момант яны ўжо набралі 12 чалавек (у тым ліку кіраўніка), і ў нядзелю адбудзецца адкрыццё мінскага офіса праекта (дзе менавіта, ён не распавёў). Крыху пазней офіс з’явіцца ў Ізраілі.

Паводле Магазінніка, новы праект — гэта не штосьці новае, і ім прыйдзецца сутыкнуцца з сур'ёзнай канкурэнцыяй. Што за праект, мы даведаемся даволі хутка — покрыва таямніцы здымуць ў пачатку наступнага года.

Каментары5

Цяпер чытаюць

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ нанеслі ўдар па месцы дыслакацыі расійскага сапёрнага палка на Данбасе

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»36

«Які ж ён класны!» Мінчукі захапляюцца скульптурай ВАЛЛ-І на запраўцы «Беларуснафты»3

Расійскі аналаг Starlink страціў адзін са сваіх спадарожнікаў2

У Мінску з'явіцца шарбет са смакам напою «Сняжок»1

Беларускім юрасобам дазволілі разлічвацца токенамі1

У Беларусі запускаюць першы завод з поўным цыклам вытворчасці віскі14

Стала вядома прычына смерці мужчыны з Мазыра, якога шукалі амаль месяц1

Беларусь яшчэ больш павялічыла пастаўкі бензіну і дызельнага паліва ў Расію2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць