Свет88

Украінец пераканаў нігерыйскага спамера выслаць яму 600 даляраў

Украінскі стартапер Арцём Герашчанкаў, які жыве ў Лос-Анджэлесе, распавёў у сваім блогу пра тое, як яму ўдалося падмануць нігерыйскага спамера, які прасіў у яго грошай. Махляр выдаваў сябе за дзяўчыну з імем Анджэліна Крэйн (Angelina Crane), нібыта амерыканку, якая апынулася ў Нігерыі.

«Анджэліна» падчас перапіскі на ламанай англійскай папрасіла ў Герашчанкава высылаць ёй па 50-60 даляраў у тыдзень. Аднак украінец ашаламіў «дзяўчыну», паведаміўшы, што ён гатовы адпраўляць ёй па 500-600 даляраў кожны тыдзень. Пасля гэтага «Анджэліна» даслала рэквізіты для пераводу, у якіх значылася імя Алукадэ Кехіндэ Марцінс (Olukade Kehinde Martins) і, праз некаторы час, фатаграфію дакументаў гэтага Алукадэ.

Айфончыкі ўжо на мытні, Анджэліна, 200 штук, Анджэліна! Пісаў Герашчанкаў нігерыйцу

Але замест грошай Герашчанка «вырашыў» адправіць дзяўчыне айфон: ён распавёў ашуканцу, што з'яўляецца дылерам Apple і яму якраз трэба адправіць у нігерыйскі горад Лагос 200 айфонаў.

Украінец патлумачыў «суразмоўніцы», што мясцовы салон сотавай сувязі ўжо аплаціў 199 смартфонаў, таму яна зможа ўзяць адзін, а астатнюю партыю трэба будзе перадаць у краму.

З-за таго, што адзін тэлефон у партыі фігуруе «неаплачаным», а праходзіць мытню неяк трэба, Герашчанкаў прапанаваў такую схему: «Анджэліна» перасылае яму кошт аднаго айфона, а сама пры атрыманні пасылкі зможа ўзяць сабе два. Пры гэтым украінец нагнятаў сітуацыю, распавядаючы пра цяжкасці на мытні з-за гэтага «неаплачанага» смартфона, якія перашкаджаюць адправіць ўсе 200 у Нігерыю.

У рэшце рэшт стартапер змог пераканаць спамера, і той выслаў сваёй «ахвяры» 600 даляраў. Пасля гэтага Герашчанкаў адправіў «Анджэліне» фатаграфію выпадковага нігерыйца, выдаўшы яе за сваю — украінец зрабіў выгляд, што ён і сам паходзіць з Лагоса.

У размове з «Медуза» Герашчанкаў адзначыў, што ён у выніку вярнуў грошы нігерыйцу — «карма важнейшая».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

Беларусам збіраюцца дазволіць паляваць яшчэ на адну жывёліну

У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?6

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»2

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку1

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць