Свет44

Тысячы навукоўцаў у Маскве выйшлі на антыпуцінскі мітынг

Яны патрабавалі адмяніць закон пра замежных агентаў.

Некалькі тысяч навукоўцаў узялі ўдзел у антыпуцінскім мітынгу ў Маскве. Нагодай для пратэсту стала прызнанне «замежным агентам» фонду «Дынастыя», які фінансаваў навуковыя даследаванні.

Але гаворка на мітынгу пайшла шырэйшая. Акадэмік Захараў прывёў прыклад: сярэдні заробак навукоўца ў Расіі ўтрая меншы, чым у польскага навукоўца. У той жа час сярэдні заробак расійскага чыноўніка ўдвая большы, чым у яго польскага калегі.

«Упершыню ў нашай гісторыі жаданне заставацца ва ўладзе злучылася з цынічнай абыякавасцю да будучыні краіны», — сказаў з трыбуны доктар фізіка-матэматычных навук Андрэй Цатуран.

«Я як чалавек, які некалькі дзясяткаў гадоў пражыў пры савецкім маразме, ведаю, што галоўнае — не губляць сябе, займацца сапраўднай навукай, вырашаць сапраўдныя задачы. Вучыць дзяцей, на колькі б гэты морак ні зацягнуўся», — заклікаў акадэмік Віктар Васільеў, старшыня Маскоўскага матэматычныга таварыства.

25 мая Мінюст Расіі прызнаў «Дынастыю» «замежным агентам». Пасля гэтага заснавальнік «Дынастыі», філантроп Дзмітрый Зімін, заявіў, што закрые фонд. Гэта значыць, без фінансавання застануцца асветніцкія праекты.

У якасці шараговых удзельнікаў на мітынг прайшлі лідары расійскай апазіцыі — Аляксей Навальны і Дзмітрый Гудкоў, адзін з чатырох (з 450) расійскіх дэпутатаў, якія не падтрымалі закон пра далучэнне Крыма.

Больш пра мітынг — у рэпартажы «Новой газеты».

Каментары4

Цяпер чытаюць

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

На паўднёвым захадзе Масквы выбухнуў аўтамабіль1

УСУ нанеслі ўдар па месцы дыслакацыі расійскага сапёрнага палка на Данбасе

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»36

«Які ж ён класны!» Мінчукі захапляюцца скульптурай ВАЛЛ-І на запраўцы «Беларуснафты»3

Расійскі аналаг Starlink страціў адзін са сваіх спадарожнікаў2

У Мінску з'явіцца шарбет са смакам напою «Сняжок»1

Беларускім юрасобам дазволілі разлічвацца токенамі1

У Беларусі запускаюць першы завод з поўным цыклам вытворчасці віскі14

Стала вядома прычына смерці мужчыны з Мазыра, якога шукалі амаль месяц1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць