Здарэнні33

У Гомелі падчас сесіі да медыкаў штодзённа звяртаюцца студэнты з мікранавушнікамі, што заселі ў вушах

У Гомелі ў перыяд здачы экзаменаў у ВНУ ў абласную спецыялізаваную клінічную бальніцу штодзённа звяртаюцца адзін-два студэнты са скаргай на мікранавушнікі, што заселі ў вушах.

Як паведамілі БелаПАН у медыцынскай установе, студэнты змяшчаюць мікранавушнікі занадта глыбока ў вуха і потым не могуць іх дастаць з дапамогай магніта, які прадаецца ў камплекце з навушнікамі. Паводле слоў медработнікаў, некаторы студэнты ўстанаўліваюць мікранавушнікі побач з барабаннай перапонкай.

5 чэрвеня ў аддзяленне отарыналарынгалогіі бальніцы звярнулася студэнтка з запаленнем барабаннай перапонкі. Пакуль дактарам не ўдалося дастаць мікранавушнік з вуха дзяўчыны.

У практыцы гомельскіх лор-дактароў былі выпадкі, калі мікранавушнікі змяшчалі за перашыек храстка — гэта самае вузкае месца ў вушах, і тады выдаліць прыстасаванне вельмі цяжка.

Але пакуль да хірургічных аперацый дактары не звярталіся — мікранавушнікі дастаюць шчыпцамі і кручком.

Яны зазначаюць, што ўсё больш маладых людзей карыстаюцца мікранавушнікамі, якія становяцца ўсё драбнейшымі, і іх усё цяжэй дастаць з вуха нават медыцынскім работнікам. Часты дыягназ у аматараў халявы на экзаменах — вонкавы атыт.

Лор-урачы не раяць выкарыстоўваць магнітныя мікранавушнікі з-за магчымых траўм аж да страты слыху.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

На філфаку БДУ людзі зноў сталі ў чаргу2

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць