Міністэрства абароны Украіны паведаміла, што ўзброеныя сілы краіны адвялі усё цяжкае ўзбраенне ў Данбасе на устаноўленыя мінскімі дамоўленасцямі адлегласці.
«Месцы іх (ўзбраенняў) дыслакацыі знаходзяцца пад пастаянным маніторынгам АБСЕ», - заявіла прадстаўнік міністэрства абароны Украіны Вікторыя Кушнір.
Раней ўкраінскія вайскоўцы заявілі, што былі вымушаныя вярнуць з тылу адведзеную згодна з мінскімі пагадненнямі артылерыю і прымяніць яе ў адказ на шырокамаштабны наступ сепаратыстаў у раёне Мар'інкі.
Каментары