Культура55

У Брэсце плануецца ўстанавіць помнік Высоцкаму

У Брэсце плануецца ўстанавіць помнік Уладзіміру Высоцкаму, паведамляе афіцыйны сайт Брэсцкага гарвыканкама. 

Ідэя абмяркоўвалася 16 чэрвеня падчас рабочай сустрэчы старшыні гарвыканкама Аляксандра Рагачука з адміністрацыяй гасцініцы «Буг», дзе ў 1972 і ў 1974 гадах Высоцкі двойчы спыняўся, і ўпаўнаважаным інвестара. У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел галоўны архітэктар горада і спецыялісты па пытаннях захавання гісторыка-культурнай спадчыны горада. 

Выказвалася ідэя аформіць у стылі 1970-х гадоў адзін з нумароў гасцініцы, дзе жыў Высоцкі, а ў суседнім памяшканні стварыць экспазіцыю, прысвечаную яго памяці. 

Абмяркоўвалася і магчымае месца ўстаноўкі скульптурнай кампазіцыі, у прыватнасці, недалёка ад уваходу ў гасцініцу «Буг». Гэты ўчастак павінен быць рэканструяваны, пры гэтым усе дрэвы і кусты застануцца на сваіх месцах. Такім чынам, тут можа з'явіцца невялікі сквер, у які арганічна ўпішацца скульптурная кампазіцыя. 

Ідэя стварыць помнік Высоцкаму вынесеная на грамадскае абмеркаванне. Заўвагі і прапановы можна дасылаць да 1 верасня на адрас рэдакцыі газеты «Брестский вестник» (Брэст, вуліца Міцкевіча, дом 25) ці на адрас электроннай пошты выдання [email protected] з пазнакай «Памятнае месца Высоцкага ў Брэсце».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

Беларусам збіраюцца дазволіць паляваць яшчэ на адну жывёліну

У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?6

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»2

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць