Улада11

«Турксел» набудзе «БелСел» ?

«Турксел» мае намер засвоіць беларускі рынак мабільнай сувязі. Пры гэтым не выключаюцца розныя праекты: ад стварэньня кампаніяй новага апэратара сотавай сувязі ў Беларусі да набыцьця долі дзеючых на беларускім рынку тэлекамунікацыйных апэратараў.

Прапановы турэцкіх інвэстараў, у тым ліку тэлекамунікацыйнай кампаніі «Турксел», маюць для Беларусі выключны інтарэс, заявіў Аляксандр Лукашэнка 4 сакавіка на сустрэчы з кіраўніцтвам гэтай кампаніі.

«Вы для нас выключна цікавыя, таму што з’яўляецеся адной з самых буйных сусветных кампаній у сектары тэлекамунікацый. У нас з Турцыяй ніколі не было ніякіх праблем ні ў эканоміцы, ні ў палітыцы. Таму мы зацікаўлены ў прыцягненні на беларускі рынак турэцкага бізнесу ў розныя сектары, у тым ліку будаўнічы», — адзначыў А. Лукашэнка.

Пры гэтым ён дадаў, што кіраўніцтва Беларусі вельмі акуратна ставіцца да выбару інвестараў. «Вы разумееце, што інвестар інвестару не роўны. Бываюць такія, ад якіх трэба трымацца далей, — заўважыў прэзідэнт. — Сёння ў нас дастаткова інвестараў. Краіна павінна прыцягваць столькі інвестыцый, колькі можа пераварыць яе эканоміка».

Як адзначыў А. Лукашэнка, усе буйныя інвестыцыйныя праекты ў Беларусі, асабліва калі яны звязаны з акцыяніраваннем прадпрыемстваў, маюць патрэбу ў адабрэнні кіраўніка дзяржавы.

«Калі кампанія для нас цікавая, то прапрацоўваем усе варыянты супрацоўніцтва з ёй», ‑‑ растлумачыў Лукашэнка. «І галоўнае, любы інвестар павінен разумець, што мы зацікаўлены ў інвестыцыях у той сектар, які лічым патрэбным», ‑‑ падкрэсліў ён.

Лукашэнка акцэнтаваў увагу турэцкіх партнёраў на тым, што любы інвестар, які прыходзіць на беларускі рынак, павінен быць сацыяльна адказны.

«Хацелася б, каб на рынак Беларусі ішлі не толькі зарабіць, але і дапамагчы людзям у сацыяльнай сферы, ‑‑ падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. ‑‑ Бо зарабляць будуць дапамагаць беларусы, і, зразумела, для іх трэба што‑небудзь пакінуць».

Кіраўнікі «Турксела» у сваю чаргу падкрэслілі, што вельмі зацікаўлены ў інвесціраванні ў сектар тэлекамунікацый і іншыя галіны эканомікі краіны. Пры выбары праектаў яны маюць намер улічваць рэкамендацыі кіраўніцтва Беларусі. Турэцкія партнёры адзначылі, што іх кампанія зарэкамендавала сябе як адказная ў сацыяльным плане: ва ўсіх краінах, дзе яна працавала, удзялялася вялікая ўвага сацыяльна‑гуманітарнаму сектару. «Турксел» ствараў праекты па навучанню, страхаванню, а таксама па будаўніцтву сацыяльных аб’ектаў.

Турэцкая кампанія мае намер засвоіць беларускі рынак мабільнай сувязі. Пры гэтым не выключаюцца розныя праекты: ад стварэньня кампаніяй новага апэратара сотавай сувязі ў Беларусі да набыцьця долі дзеючых на беларускім рынку тэлекамунікацыйных апэратараў.

БЕЛТА

Каментары1

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА10

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум48

Сядзіце як седзіце! Як правільна ставіць націск у другой асобе множнага ліку?10

У цэнтры Гродна пабачылі лісу са здабычай у зубах ВІДЭА

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

Беларусам збіраюцца дазволіць паляваць яшчэ на адну жывёліну2

У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?6

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА10

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць