Улада22

Стопрацэнтная яўка — да 10.40. Як прайшло галасаванне ў другім мінскім радзільным доме

Стопрацэнтная яўка - ужо а 10.40 раніцы. Такая выбарчая актыўнасць на прэзідэнцкіх выбарах была зафіксавана сёння на закрытым участку № 16 у другім сталічным радзільным доме на вуліцы Бельскага. Да поўдня тут былі падлічаны бюлетэні і падведзены вынікі.

Датэрміновага галасавання ў бальніцы не было. Пацыенты другога радзільні маглі зрабіць свой выбар толькі 11 кастрычніка.

У калідоры на другім паверсе быў арганізаваны стацыянарны ўчастак. Але за тры з паловай гадзіны галасавання на яго ніхто так і не прыйшоў. Чатыры назіральнікі ад праўладных грамадскіх арганізацый і партый увесь гэты час проста назіралі, як камісія сядзіць за сталом.

Будучыя мамы маглі прагаласаваць і не выходзячы з палаты: па бальніцы пусцілі пераносную скрыню. Так і зрабілі ўсе 182 мясцовыя выбаршчыкі. тых, хто ўстрымаўся, не было.

У выбарчы абыход па радзільні выправілася два сябры камісіі і адзін назіральнік ад прафсаюза медыцынскіх работнікаў. Іншых кантралёраў і прэсу ў палаты не пусцілі. Старшыня і па сумяшчальніцтве намеснік галоўнага лекара радзільні № 2 Сяргей Васільеў растлумачыў гэта клопатам пра здароўе сваіх пацыентаў і санітарнымі патрабаваннямі. Таму даведацца, якую будучыню выбіраюць для сваіх дзяцей маладыя мамы, аказалася немагчыма.

Ужо да 10.40 раніцы галасаванне на закрытым участку завяршылася. На вачах ва ўсіх пяці назіральнікаў члены камісіі выявілі скрыню і пачалі падлік бюлетэняў.

Лідэрам тут стаў Аляксандр Лукашэнка. За яго паставілі «галачку» 119 выбаршчыкаў (65,7%). На другім месцы - Таццяна Караткевіч. За яе аддалі свой голас 28 будучых мам (15,5%). Сяргей Гайдукевіч з вынікаў у 8 галасоў (4,4%) апынуўся на трэцім месцы. Кандыдатуру Мікалая Улаховіча падтрымалі ўсяго 2 выбаршчыка (1,1%). Супраць усіх прагаласавала 24 чалавекі (13,3%). Адзін бюлетэнь прызнаны несапраўдным: выбаршчык паставіў адзнаку адразу насупраць двух прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы.

У назіральнікаў прэтэнзій да хады галасавання не было.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу39

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

Магілёўка хацела прыкурыць ад газавай пліты і праз два тыдні памерла ад апёкаў

«У мяне валасы як салома!» Якія памылкі мы робім пры доглядзе за валасамі летам

Што за Беларуская вызвольная армія, чый знак заўважылі ў звароце Зяленскага з ультыматумам да Лукашэнкі?43

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па ГПЗ у Арэнбургскай вобласці1

Прагноз — вышэй за 40°C. У многіх краінах Еўропы абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі з-за спёкі

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты44

У акупаваным Севастопалі знікла святло5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу39

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць