Грамадства11

ДАІ Мінска будзе больш жорстка кантраляваць пешаходныя пераходы з 8 лютага

Пра гэта паведаміў старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Маскоўскага РУУС сталіцы Любоў Трапашка. «Прафілактычныя мерапрыемствы пачнуцца з панядзелка і працягнуцца да 17 лютага. Перш за ўсё, інспектары будуць сачыць за выкананнем кіроўцамі правілаў праезду пешаходных пераходаў. Акрамя таго, у гэты перыяд ўвесь асабісты склад дарожнай міліцыі будзе патруляваць напружаныя ўчасткі дарог», - сказала Любоў Трапашка.

Нарады ДПС будуць набліжаныя да аварыйна-небяспечных пешаходных пераходаў, прыпынкаў грамадскага транспарту і навучальных установаў.

Парушэнні правілаў праезду пешаходных пераходаў супрацоўнікі ДАІ будуць фіксаваць з дапамогай сучасных тэхнічных сродкаў. Акрамя таго, інспектары правядуць тлумачальныя гутаркі на прадпрыемствах і ў навучальных установах па выкананні ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху.

Пры пад'ездзе да пешаходнага пераходу кіроўца павінен рухацца з хуткасцю, якая дазволіць яму пры неабходнасці саступіць дарогу пешаходам. Калі перад пешаходным пераходам спыніўся або замарудзіў рух транспартны сродак, то вадзіцелі іншых машын, якія рухаюцца па суседніх палосах руху у спадарожным напрамку, павінны знізіць хуткасць і пры наяўнасці пешаходаў саступіць ім дарогу.

За парушэнні правілаў праезду пешаходных пераходаў КаАП Беларусі прадугледжвае адказнасць у выглядзе штрафу да 5 базавых велічынь (цяпер адна БВ роўная Br210 тыс.). Пры паўторным падобным парушэнні на працягу года штраф павялічыцца да 8 БВ. Калі кіроўца не прапускае пешахода на пераходзе, ён можа атрымаць штраф у памеры ад 1 да 5 БВ. Калі ж вадзіцель не прапусціў пешахода і тым самым стварыў аварыйную сітуацыю, то сума штрафу можа скласці ад 5 да 25 БВ з пазбаўленнем правоў на тэрмін да двух гадоў. У 2015 годзе з прычыны парушэння кіроўцамі правілаў праезду пешаходных пераходаў у Мінску адбылося 141 ДТЗ, у якіх загінулі 4 чалавекі і 147 атрымалі траўмы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім18

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома15

Празмерныя фізічныя нагрузкі, і марафонскі бег у прыватнасці, могуць быць звязаныя з ракам тоўстай кішкі1

Трамп можа адмовіцца ад перадачы Германіі «Тамагаўкаў» з-за рэакцыі Пуціна1

Спявачка Лера Яскевіч распавяла, колькі зарабляе ў месяц на музыцы са стрымінгавых платформаў11

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі20

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім18

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць