Свет1111

У Маскве ствараюць ініцыятыву «Салідарнасьць з Беларусьсю»

16 красавіка ў Незалежным прэс‑цэнтры (вул. Прачысьценка, 17/9‑44) адбудзецца прэс‑канфэрэнцыя, прысьвечаная «працэсам 10‑ці» і стварэньню расейскай грамадзкай ініцыятывы «Салідарнасьць з Беларусьсю».

16 красавіка ў Незалежным прэс‑цэнтры (вул. Прачысьценка, 17/9‑44)

адбудзецца прэс‑канфэрэнцыя, прысьвечаная «працэсам 10‑ці» і стварэньню расейскай грамадзкай ініцыятывы «Салідарнасьць з Беларусьсю».

Мэты новае арганізацыі — аб’яднаньне дапамогі палітвязьням Беларусі, а таксама інфармаваньне расейскага грамадзтва пра парушэньні правоў чалавека ў нашай краіне.

«У традыцыйны штомесячны дзень салідарнасьці з Беларусьсю, які супаў з пачаткам суду над дзесяцьцю актывістамі ў Менску, мы аб’яўляем пра зьяўленьне Расейскай грамадзкай ініцыятывы «Салідарнасьць з Беларусьсю», у якую ўвайшлі прадстаўнікі Моладзевага праваабарончага руху, руху «Оборона», беларускай дыяспары Масквы й проста грамадзянскія актывісты. Ініцыятыва адкрытая для далучэньня новых удзельнікаў, і мы спадзяемся, што гэтае пачынаньне зробіць нашы намаганьні па дапамозе беларусам больш эфэктыўнымі, а салідарнасьць з Беларусьсю стане неад’емнай часткай расейскага палітычнага жыцьця,» — кажуць арганізатары.

У прэс‑канфэрэнцыі возьмуць удзел Марыя Парамонава (МПР), Алег Казлоўскі («Оборона»), Алесь Чайчыц (беларуская дыяспара Масквы), Валянцін Гефтэр (Інстытут правоў чалавека) ды іншыя.

Пасьля прэс‑канфэрэнцыі, а 14:00 па маскоўскім часе, адбудзецца традыцыйная акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі каля пасольства Беларусі (вул. Марасейка, 17/6)

.

Каментары11

Цяпер чытаюць

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?2

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце25

Фармвытворцы абяцаюць новыя магутныя лекі для зніжэння дрэннага халестэрыну1

Змяніўся аэрапорт для замежных візітаў Зяленскага — цяпер гэта не ў Польшчы12

Трамп — Ірану: Вы адстралялі свае ракеты, дастаткова. Вяртайцеся за стол і заключайце здзелку4

Іран запусціў балістычныя ракеты па Ізраілі пасля ўдару Ізраіля па Бейруце

Гендырэктарка «Камволя» наракае, што беларусы мала працуюць — а трэба як эфіопы і індзійцы25

Чарговы беларускі хакеіст заключыў кантракт з клубам НХЛ

Зяленскі пацвердзіў сваю сустрэчу з Абрамовічам. Той прывозіў пасланне ад Пуціна8

Футбаліст зборнай Даніі Крысціян Эрыксан страціў прытомнасць пасярод матча з Украінай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?2

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць