Мова3434

Да Дня роднай мовы Макей сабраў дыпламатаў на чытанне вершаў Янкі Купалы ВІДЭА

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі пры ўдзеле Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы прайшла акцыя «Чытаем Купалу разам». Дыпламаты шэрагу еўрапейскіх краін, а таксама Індыі, Палестыны і кіраўнік прадстаўніцтва ПРААН у Беларусі прачыталі ўрыўкі з любоўнай лірыкі самага вядомага беларускага паэта.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у прывітальным слове адзначыў, што гэтае свята - асаблівы для кожнага дыпламата, які павінен не толькі паважаць і любіць родную мову, але і з павагай ставіцца да мовы краіны свайго знаходжання.

Першым пасля міністра да мікрафону выйшаў кіраўнік прадстаўніцтва ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха, услед за імі Купалу чыталі і амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі, якая зусім нядаўна прыбыла ў краіну, Фіёна Гіб, кіраўнік прадстаўніцтва пасольства Фінляндыі ў Беларусі Лаўры Пулола, першы сакратар амбасады Бразіліі Даніла Тэафіла Коста і многія іншыя. Яны дэкламавалі вядомыя вершы беларускага класіка «Яна і я», «У зялёным садочку», «Аб дзяўчыне», «Пакахай мяне, дзяўчынка» і іншых.

У 2016 годзе адзначаецца стагоддзе вянчання Івана Луцэвіча (Янкі Купалы) і Уладзіславы Станкевіч, таму выбар упаў на вершы пра каханне. Паслы абмяняліся віншаваннямі з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы і некаторыя нават дэманстравалі, як запісалі беларускамоўныя вершы літарамі родных алфавітаў.

Каментары34

Цяпер чытаюць

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна1

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

Свет на вайне. Летась зафіксавалі рэкордную колькасць канфліктаў з часоў Другой сусветнай1

Трамп: Іран збіў амерыканскі верталёт Apache, які патруляваў Армузскі праліў11

Зяленскі: Я атрымаў патрэбны вынік ад ліста Пуціну

Ксюшы з СМА ўсё ж вырашылі рабіць выратавальны ўкол. Валанцёры збіраюць грошы на арэнду кватэры на час каранціну1

Расія займае ўсё большае месца на беларускім харчовым рынку4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Настаўніца рускай мовы з Ліды падрыхтавала ўжо 16 стобальнікаў на ЦЭ5

На паўднёвым захадзе Масквы выбухнуў аўтамабіль1

УСУ нанеслі ўдар па месцы дыслакацыі расійскага сапёрнага палка на Данбасе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна1

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць