Большасць балівійцаў, якія прынялі ўдзел у рэферэндуме аб магчымасці прэзідэнта Эва Маралеса балатавацца на гэтую пасаду чацвёрты раз, выказаліся супраць унясеньня адпаведнай папраўкі ў канстытуцыю.

Паводле афіцыйных вынікаў, абвешчаных выбарчай камісіяй, супраць такога рашэння выказаліся 51,5% выбаршчыкаў.
Эва Маралес — першы індзеец, які стаў прэзідэнтам Балівіі, а таксама былы прадстаўнік прафсаюза фермераў, што вырошчваюць коку, — прыйшоў да ўлады ў студзені 2006 года.
Яго цяперашні прэзідэнцкі тэрмін заканчваецца ў 2020 годзе. Ён па-ранейшаму карыстаецца вялікай папулярнасцю, часткова з-за таго, што за апошнія 10 гадоў эканоміка Балівіі ўпэўнена расла.
Маралес заявіў, што прыме вынікі рэферэндуму.
У выпадку станоўчага выніку Маралес мог пераабрацца у 2019 годзе і заставацца прэзідэнтам да 2025 года.
Назіральнікі адзначылі толькі марудлівасць выбаркама у падліку галасоў, але якіх-небудзь выпадкаў фальсіфікацый заўважана не было.
У Балівіі прэзідэнт абіраецца на ўсеагульных выбарах на пяцігадовы тэрмін. Апошні раз прэзідэнцкія выбары прайшлі ў 2014 годзе.
Каментары