Свет1919

Украінскія СМІ: Яцанюк пагадзіўся сысці ў адстаўку, яго можа змяніць Ярэська

Reuters

Арсень Яцанюк пагадзіўся добраахвотна сысці ў адстаўку, паведаміла крыніца РБК-Украіна ва ўрадзе. 

16 лютага прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заклікаў Яцанюка да «татальнага перафарматавання» урада і прапанаваў яму сысці ў адстаўку. На думку Парашэнкі, урад згубіў давер з боку жыхароў краіны.

На пасяджэнні ў Вярхоўнай радзе дэпутаты не змаглі адправіць Яцанюка ў адстаўку. У карысць рашэння выказаліся толькі 194 дэпутаты пры неабходных 226.

17 лютага Парашэнка заявіў, што прэм'ер-міністр Арсень Яцанюк на працягу трох месяцаў павінен пакінуць сваю пасаду. 

Новым прэм'ерам можа стаць міністр фінансаў Наталля Ярэська.

Наталля Ярэська нарадзілася ў 1965 г. у горадзе Элмхерст, штат Ілінойс, ЗША, у сям'і выхадцаў з Украіны. У 1989 годзе скончыла Школу дзяржаўнага кіравання імя Кенедзі пры Гарвардскім універсітэце са ступенню магістра дзяржаўнага кіравання.

У 1989-1991 гады — супрацоўнік па эканамічных пытаннях у аддзеле Савецкага Саюза, Дэпартаменце Еўропы і Канады Дзяржаўнага Дэпартамента ЗША. У 1991—1992 гады - дарадца ў Эканамічным Бюро Дзяржаўнага Дэпартамента ЗША.

У 1992—1995 гадах - старшыня эканамічнага аддзела Амбасады ЗША ва Украіне.

З 2 снежня 2014 г. — віцэ-прэм'ер ва ўрадзе А. Яцанюка.

Каментары19

Цяпер чытаюць

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося13

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося

Усе навіны →
Усе навіны

Вынеслі прысуд гродзенскаму блогеру, якога вінавацілі ў махінацыях са зборам на Ваню Сцяцэнку2

«Ніхто не вярнуўся». Як вырашылі пытанне з работнікамі з Узбекістана, незадаволенымі ўмовамі ў Беларусі13

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Google Play выдаліў «ВКонтакте» і месенджар Max

У лесе пад Лагойскам знайшлі месца з дзіўнымі прадметамі6

Перапынак у фінале чэмпіянату свету будзе доўжыцца 30 хвілін5

Кубракоў: Працоўныя мігранты ўжо размеркаваныя па прадпрыемствах8

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак10

Памятаеце харызматычнага і жартаўлівага кіраўніка Мікалаеўскай вобласці? Ён можа стаць міністрам у новым урадзе Украіны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося13

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць