Свет4141

Крыніца ў спецслужбах Расіі: Тэракты ў Бельгіі рыхтавалі браты з Беларусі

Прадстаўнікі спецслужбаў Расіі перадавалі ўладам Бельгіі інфармацыю аб падрыхтоўцы атакі трыма баевікамі ІД, сярод якіх двое братоў з Беларусі. Па дадзеных крыніцы, Іван і Аляксей Доўбашы ў суправаджэнні суайчынніка Марата Юнусава пры канцы лютага выехалі ў Бельгію, піша блізкі да расійскіх спецслужбаў сайт Лайфньюс.

— Вядома, што 27-гадовы Аляксей Доўбаш першы прыняў іслам і пачаў камунікаваць з радыкаламі. Пад уплывам старэйшага брата радыкальнымі плынямі пачаў цікавіцца і яго малодшы брат — 23-гадовы Іван, — адзначае крыніца LifeNews.

Па дадзеных сілавікоў, браты далучыліся да атрада тэрарыстаў у Сірыі і пасля праходжання баявой падрыхтоўкі вылецелі ў ЕС.

Серыя тэрактаў адбылася ў бельгійскай сталіцы сёння раніцай. Аб выбухах у міжнародным аэрапорце Брусэля відавочцы паведамілі каля 10:20. Першы з іх прагрымеў у будынку паветранай гавані, а другі адбыўся на ўзлётнай паласе. Колькасць пацярпелых ідзе на дзясяткі. 

Таксама адбыўся выбух у метро Брусэля.

Прэс-сакратар КДБ Дзмітрый Пабяржын пацвердзіў, што браты Аляксей і Іван Доўбашы, якіх падазраюць у арганізацыі тэрактаў у Брусэлі, сапраўды паходзяць з Беларусі.

«Так, яны ўраджэнцы Беларусі. КДБ вядома пра іх існаванне, у дачыненні гэтых асоб вядзецца праверка», — сказаў сп.Пабяржын.

Адносна іх датычнасці да тэрактаў КДБ інфармацыі не каментуе.

Каментары41

Цяпер чытаюць

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?5

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ў 29 гадоў перажыла ішэмічны інсульт9

Лабавое сутыкненне ў Магілёўскім раёне: чатыры чалавекі ў бальніцы

У Новарасійску пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў гарыць нафтаперавалачны комплекс3

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў27

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце25

Фармвытворцы абяцаюць новыя магутныя лекі для зніжэння дрэннага халестэрыну1

Змяніўся аэрапорт для замежных візітаў Зяленскага — цяпер гэта не ў Польшчы12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?5

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць