Здарэнні44

Калегі пра неадэквата з нажом, які ледзь не забіў 4-гадовую дзяўчынку і яе бабулю: «Раніцай анекдоты расказваў, а пасля абеду такое вырабіў»

Сталі вядомыя падрабязнасці рэзананснага злачынства ў Савецкім раёне Гомеля, у выніку якога пацярпелі 56-гадовая бабуля і яе 4-гадовая ўнучка.

Нагадаем, 15 сакавіка сярод белага дня 26-гадовы гамяльчанін, цалкам распрануўшыся, увайшоў у пад'езд дома на вуліцы Дзяржынскага, 1а. Ён пачаў торгаць дзвярныя ручкі, і як назло адныя дзверы аказаліся не замкнутымі. Прайшоўшы на кухню, мужчына схапіў нож і напаў на гаспадыню кватэры і яе чатырохгадовую ўнучку. На крыкі прыбег сусед, які абяззброіў незнаёмца, выклікаў хуткую і міліцыю. Бабуля з унучкай былі дастаўлены ў рэанімацыю. Стан дзяўчынкі стабільны, у лекараў няма боязі за яе жыццё. Жанчына атрымала множныя нажавыя раненні. Гомельскія лекары літаральна выцягнулі яе з таго свету. Пацыентку ўжо перавялі з рэанімацыі ў звычайную палату.

Нападнік тым часам утрымліваецца ў псіхіятрычным шпіталі пад канвоем. Агляд не паказаў наяўнасці ў яго крыві алкаголю, аднак ужо вядома, што падзеям папярэднічаў працяглы запой. У момант здзяйснення злачынства падазраваны павінен быў знаходзіцца не на вуліцы Дзяржынскага, а на прадпрыемстве «Рубін», дзе працуе бляхаром 4 разраду. Ён з'явіўся там раніцай, з'ездзіў з прарабам на аб'ект у Касцюкоўку, вярнуўся на базу і сышоў на абед… Днём раней ён быў у кабінеце дырэктара — пісаў тлумачэньне, чаму не выйшаў на працу 9, 10 і 11 сакавіка.

«Апахмельваўся пасля 8 сакавіка, перабралі. Прачнуўся ў цягніку на Мінск. Доўга шукаў грошы на зваротны шлях. Вярнуўся ў Гомель позна. На працу праспаў, прачнуўся толькі да абеду. Тэлефон разрадзіўся, таму патэлефанаваць не змог», — сцісла выклаў прычыну бляхар.

За прагулы яго пакаралі, але не звольнілі.

— Такія спецыялісты на вуліцы не валяюцца. П'яным ён ніколі не быў заўважаны. Увесь час працаваў на вышыні. Хто чалавека з пахмелля на дах дапусціць? У нас з гэтым вельмі строга, — характарызуе падначаленага дырэктар.

Кіраўніка падтрымлівае прараб:

— Ды якія там падставы?! Ён самы адказны на ўчастку, ды да таго ж двухжыльны. У сезон рамонту дахаў па восем гадзін пад ліхтарамі працаваў. Трэба было, і ў суботу выходзіў. Паралельна адвучыўся на стропальшчыка.

Тое, што здарылася 15 сакавіка на Дзяржынскага, усіх у калектыве шакавала. Ніхто яго ўчынак не апраўдвае. Проста не могуць зразумець, што з іх Жорыкам (так яго называюць па сугуччы з прозвішчам) адбылося. Раніцай жартаваў, анекдоты распавядаў, а пасля абеду такое здзейсніў.

Гарадскім аддзелам следчага камітэта заведзеная крымінальная справа па факце замаху на забойства дзвюх асоб. Праводзіцца шэраг экспертыз, высвятляюцца матывы здзейсненага злачынства.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак6

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Усе навіны →
Усе навіны

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

У Крыме п'яная расійская паліцэйская насмерць збіла беларуса — і ўцякла з месца аварыі11

«Над горадам» Шагала прывезлі ў яго родны Віцебск3

«Калі памром, то разам». Жонка мужчыны, якога ледзь не засмактала ў ілюмінатар самалёта Ryanair, расказала пра перажытае3

Прыпыніў працу буйны нафтаперапрацоўчы завод у Башкартастане1

Надзея і Уладзімір з Irdorath паведамілі пра нараджэнне сына2

Дарадца Мінабароны Украіны: Рэтранслятары ў Беларусі ўсё адно выкарыстоўваюцца для атак на Украіну13

У Нью-Ёрку прадалі самага дарагога дыназаўра ў свеце2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак6

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць