Надвор'е

Белгідрамет: Пацяплее ў пачатку наступнага тыдня

У пачатку наступнага тыдня ў Беларусі пацяплее, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Святлана Рыбакова.

«Сакавік славіцца капрызным норавам, і вясна, якая ўзяла хуткі старт у пачатку месяца, збавіла тэмп. Калі ў першай палове месяца сярэднясутачная тэмпература на 3—8 градусаў перавышала кліматычную норму, то ў сярэдзіне яна вагалася каля нормы. А ў мінулыя выходныя ўсталяваўся больш зімовы характар надвор'я — ападкі былі ў асноўным у выглядзе снегу, тэмпературны фон быў на 1—3 градусы ніжэй за сярэднія шматгадовыя значэнні. Але хутка вясна возьме рэванш, і ўжо ў гэтыя выхадныя ў паўднёва-заходніх раёнах, а канца месяца паўсюдна пацяплее», — патлумачыла сіноптык.

У пятніцу ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, па паўднёвым усходзе краіны адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, пераважна без ападкаў, толькі месцамі па паўднёвым усходзе пройдзе невялікі снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 1—7 марозу, пры праясненнях да 8—12 градусаў ніжэй за нуль. Днём будзе 1—6 цяпла, у паўднёва-заходніх раёнах — да плюс 8 градусаў.

У суботу ўначы надвор'е яшчэ будзе вызначаць вобласць павышанага ціску, так што будзе без ападкаў, у асобных раёнах чакаецца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Тэмпература паветра да раніцы панізіцца да 2—9 градусаў, пры праясненнях да 10—13 марозу.

Днём тэрыторыя краіны апынецца пад уплывам малаактыўны франтальнага падзелу, які змяшчаецца з Заходняй Еўропы, месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Тэмпература паветра ў дзённыя гадзіны складзе ад нуля да 7 цяпла, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да 8—10 градусаў.

Ноччу ў нядзелю пад уплывам атмасфернага фронту ў асобных раёнах не абыдзецца без кароткачасовых ападкаў (мокры снег, дождж), месцамі магчымы туман, слабы галалёд, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Днём будзе пераважна без ападкаў.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 6 да плюс 1, пры праясненнях яна можа месцамі панізіцца да 7—10 марозу, удзень чакаецца ад нуля да плюс 7, па паўднёвым захадзе да 8-11 цяпла.

У пачатку наступнага тыдня на тэрыторыю краіны пачне паступаць больш цёплае паветра з Заходняй Еўропы.

У панядзелак і аўторак у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя ападкі. Ноччу і раніцай месцамі туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 2, днём будзе 1—8 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе — 9—12 вышэй за нуль.

У сераду, 30 сакавіка, пад уплывам франтальнага раздзелу ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя ападкі. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 4, днём будзе 4—10 цяпла, па паўднёвым захадзе да плюс 13.

Каментары

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі9

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

75‑гадовую мінчанку асудзілі за «замах на садзейнічанне экстрэмізму»9

Беларускія дзяржаўныя хакеры правялі хвалю кібератак на акаўнты электроннай пошты ў Польшчы2

З малатка па нетыповай схеме прадалі кватэру эканаміста Паўла Данэйкі4

У мінскай краме выставілі на продаж цэлую скрынку гнілой бульбы

Трамп назваў лідараў Ірана нячэснымі людзьмі, якія злілі ў СМІ вартую жалю і нікчэмную заяву9

У Беларусі ўвядуць ордэн «Бацькоўская доблесць»6

Прарасійскі блогер заявіў, што ўкраінскія дроны ляцяць у Расію праз Беларусь16

У Баранавіцкім раёне трапіў у ДТЗ аўтамабіль з клубніцамі. Ягады заслалі дарогу ФОТА2

Тры нажы, чатыры гадзіны і 35 літраў. Беларусы актыўна збіраюць першыя лісічкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі9

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць