Мова4848

«Ці відзілі арла ліця»: пра адзін балцкі рэлікт у беларускай мове

«Адбор» моўных сродкаў у літаратурную беларускую мову 100 гадоў таму ішоў без думкі пра некаторыя асаблівасці. Былі пад уплывам польскай, рускай мовы, а нейкіх абаротаў нават не заўважалі.

Але нават цяпер, у 2016 годзе, за 120 км ад Латвіі і 200 км ад Літвы знаходзяцца моўныя скарбы, якія беларускай мовай пранесеныя ад вельмі старых, балцкіх часоў.

Гэтае відэа было знята этнографамі сёлета ў студзені. Месца запісу — Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць. Вёска Мястэчка паміж Гарадком і Неўлем (цяпер у складзе Пскоўскай вобласці). Чалавек спявае веснавую валачобную песню.

І раптам чуеш выраз, за які зачэпліваецца вуха (на відэа пачынаецца з 1:03): «А ці відзілі вы, а ці слышылі / Вы арла ліця ды вяночак ніся». Беларускамоўны пурыст адлавіў бы русізмы (відзець — бачыць, слышаць — чуць, ліця — летучы, ніся — несучы). Але тут ёсць і другі слой, і яго беларускамоўны чалавек наўрад ці лёгка выдзеліць.

Сучасная беларуская літаратурная мова не ведае такіх абаротаў, як «відзелі арла ліця» (па-літаратурнаму: «бачылі арла летучы»). А тым часам гэта часты абарот у балцкіх мовах, найперш у літоўскай.

Напрыклад, у літоўскай: «Matau jį einant», ці ў латышскай: «Redzu viņu ejot». Літаральна — «бачу яго ідучы», па-літаратурнаму — «бачу, як ён ідзе».

Так і ў гэтай валачобнай песні: па-літаратурнаму было б — «бачылі (відзілі), як арол ляціць».

Два дзеянні, якія выглядаюць роўнымі па значэнні, бо не адрозніваюцца моўнымі сродкамі. А балцкія мовы захавалі асаблівасць, якая «рангуе» дзеянні, высоўваючы наперад адно і адсоўваючы ў «фон» другое.

Ці ў гэтым ёсць нешта яшчэ, апроч замілавання архаічнымі рэліктамі ў беларускай мове? Ёсць.

Згаданае вышэй «рангаванне» дзеянняў — гэта папраўдзе свая «філасофія» балцкіх гаворак. Іншая праява гэтага, якая таксама ў балцкіх мовах распаўсюджаная, гэта знакамітыя «быў пайшоў», «быў бы пайшоў» і «быў пайшоўшы». Такія тонкасці сэнсаў! Ёсць дзеянне ў мінулым (быў), а ёсць яшчэ і ранейшае, папярэдняе яму дзеянне (пайшоў). Гэта пра разнастайнасць ва ўспрыманні прасторы і людзей, іх дзеянняў у прасторы. Не проста «пайшоў і быў», не проста «ляцеў і бачыў».

І гэта, як бачым, захавалася дзе-нідзе ў беларускай мове. Калі мы страцім гэта, мы згубім нешта важнае.

Каментары48

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны26

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе28

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

У акупаваным Севастопалі пачалі абмяжоўваць продаж прадуктаў у адны рукі5

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?15

У Японіі на чатырох людзей напаў надзвычай кемлівы мядзведзь

Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны26

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць