Эканоміка1010

Мільянер Авяр'янаў заявіў аб рэйдарскім захопе сваіх кампаній

Беларускі алігарх, які пакінуў краіну, заявіў аб прафесійна распрацаванай праграме рэйдарскага захопу сваіх кампаній.

Юрый Авяр'янаў — адзін з першых беларускіх бізнэсоўцаў і даляравых мільянераў. Яго асноўнымі актывамі з'яўляюцца кампаніі «Ростэм» і «Гандлёвы свет — «Кальцо», пішуць naviny.by.

Структура «Ростэм» уключае ў сябе Цэнтральны рынак будаўнічых матэрыялаў у сталічным мікрараёне Уручча, парк забаў Dreamland і філіял «Аграфірма «Ілля». «Гандлёвы свет — «Кальцо» аб'ядноўвае аўтамабільны і будаўнічыя рынкі і гандлёвы цэнтр у сталічным мікрараёне Малінаўка.

Трохі больш за два тыдні таму Эканамічны суд Менска прыняў заяву аб прызнанні банкрутам ЗАТ «Ростэм» і прызначыў ахоўны перыяд да сярэдзіны чэрвеня 2016 года

Акрамя таго, у Эканамічным судзе Менскай вобласці на разглядзе знаходзіцца заява аб прызнанні банкрутам ЗАТ «Гандлёвы свет — «Кальцо».

І ЗАТ «Гандлёвы свет — «Кальцо», і ЗАТ «Ростэм» маюць вялікія пазыкі перад банкамі. Гаворка ідзе аб некалькіх дзясятках мільёнаў даляраў.

Запазычанасці з’явіліся праз няўдалую рэалізацыю буйных інвестыцыйных праектаў.

«Ён займаўся вялікімі інвестыцыйнымі праектамі. Былі ўзятыя вялікія крэдытныя рэсурсы, якія сталі непад'ёмнымі», - распавядае ганаровы старшыня праўлення Бізнес-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў ім. Куняўскага Георгій Бадзей, які кансультаваў кампаніі Юрыя Авер’янава.

Да прыкладу, у 2010 годзе ЗАТ «Гандлёвы свет — «Кальцо» падпісала з Менскім аблвыканкамам інвестыцыйную дамову на дабудову рынка ў Малінаўцы. Сярод крэдытораў праекта значацца «Белаграпрамбанк» і «БПС-Сбербанк».

Паводле дамовы, кампанія брала на сябе абавязанні ўкласці ў праект блізу 150 млрд рублёў, але на справе выдаткавала ўдвая больш сродкаў і так і не змагла завяршыць будаўніцтва.

«У 2011 годзе адбылася дэвальвацыя беларускага рубля. Кошты на будаўніча-мантажныя працы і гэтак далей павялічыліся. Гэта значыць, ён ўклаў удвая больш сродкаў, чым прадугледжана дамовай, а аб'екты не ўвёў, таму што проста не стала сродкаў. Менаблвыканкам прыняў пастанову яго аштрафаваць. І штрафныя санкцыі на парадак перавышалі ўсе тыя інвестыцыі, якія былі ўкладзеныя ў праект. Акрамя таго, Менаблвыканкам прыпыніў дазвол на будаўніцтва, пакуль ён не аплаціць штраф. Гэта быў пачатак», — кажа Георгій Бадзей.

Яшчэ адным вялікім праектам, які аказаў негатыўны ўплыў на бізнэс Юрыя Авяр'янава, было пашырэнне парку забаў Dreamland. На яго тэрыторыі бізнэсмэн будаваў аквапарк. Аб'ект будаваўся за ўласныя рэсурсы, а таксама крэдыт «БПС-Сбербанка». Запуск аквапарку супаў з крызісам, які не дазволіў бізнэсоўцу зарабляць дастаткова сродкаў. «Замест таго каб зарабляць, яму трэба было расплачвацца за крэдыты», — падкрэслівае Георгій Бадзей. Як пішуць беларускія СМІ, пасля таго, як бізнэсам Юрыя Авер’янава зацікавіліся праваахоўныя органы, уладальнік «Ростэм» і «Гандлёвы свет — «Кальцо» пакінуў краіну.

У 2002 годзе ён ужо з'язджаў з Беларусі, калі супраць яго і топ-мэнэджараў аўтарынка ў Малінаўцы распачалі крымінальную справу. Іх абвінавачвалі ў вымагальніцтве грошай з прадпрымальнікаў за права гандляваць на рынку. Шасцёра супрацоўнікаў рынку атрымалі тады розныя тэрміны, а Юрый Авяр'янаў быў абвешчаны ў вышук. Праз два гады ён вярнуўся ў краіну, калі падчас расследавання справы не знайшлі яго віны.

Naviny.by звярнуліся па каментар да самога Юрыя Авер’янава, напісаўшы яму на электронную пошту.

«Пачытайце нашу перапіску з «БПС-Банкам» ад пачатку крэдытавання і да зараз, і ўсё зразумееце. Таксама і з «Белаграпрамбанку». Там усё ясна. Але гэта вялікая праца. Вам, я думаю, не захочацца ўнікаць. Хоць я будаваў усё для сваёй краіны толькі на карысць», — адказаў бізнэсовец.

На просьбу даць перапіску з банкамі ён не адрэагаваў.

Пазней, пасля знаёмства з каментаром Георгія Бадзея аб прычынах узнікнення запазычанасці яго кампаній, Юрый Авяр'янаў напісаў наступнае: «Гэта адзін бок медаля. Але ёсць і іншы. Прафесійна распрацаваная праграма па рэйдарскім захопе маіх кампаній. Гэта вельмі займальная гісторыя».

Юрый Авяр'янаў назваў імя чалавека, якога лічыць ініцыятарам рэйдарскага захопу, але на просьбу расказаць гэтую «займальную гісторыю» не адрэагаваў. У структуры, дзе займае высокую пасаду чалавек, якога Авяр'янаў абвінавачвае ў рэйдарстве, пакуль таксама не каментуюць сітуацыю.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол5

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра вынікі праверкі па скарзе аб збіцці вучня ў полацкай спартыўнай школе4

Вагнераўцы на расійскім «ценявым флоце» — не толькі для аховы грузаў. Вынікі новага расследавання2

«Не». Джон Коўл пракаментаваў паведамленні, што вызваленне беларускіх палітвязняў запаволілася5

З'явіцца новы сыр з цвіллю — любчанскі1

Бежанец з Судана спрабаваў адрэзаць галаву мясцоваму жыхару пасярод Белфаста. У Паўночнай Ірландыі ўспыхнулі беспарадкі53

Расея стварае пляцоўкі для запуску баявых беспілотнікаў каля межаў Беларусі. Вось дзе1

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі37

Інфляцыя ў маі апусцілася ніжэй за 5 працэнтаў

Пад Мінскам мужчына наступіў на асу і памёр4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол5

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць