Знойдзены тры планеты па-за Сонечнай сістэмай, на якіх можа быць жыццё
Астраномы абвясцілі пра выяўленне трох планет, размешчаных адносна блізка да Сонечнай сістэмы, на якіх можа быць жыццё.

Вынікі даследавання былі апублікаваныя ў часопісе Nature.
Гэтыя тры планеты знаходзяцца ў 40 светлавых гадах ад Зямлі, круцяцца вакол зоркі-ледзянога карліка і параўнальныя паводле памеру з Зямлёй і Венерай.
Па словах Майкла Гілана з Льежскага універсітэта ў Бельгіі, перад астраномамі цяпер адкрываецца ўнікальная, першая ў гісторыі зорных назіранняў магчымасць выявіць хімічныя сляды жыцця па-за межамі Сонечнай сістэмы.
Гэта магчыма, бо адкрытыя планеты знаходзяцца досыць блізка да Зямлі, каб іх атмасферы можна было прааналізаваць пры дапамозе сучасных тэхналогій.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары