У сувязі з трапічным цыклёнам, які абрынуўся на М’янму і стаўся прычынай мноства чалавечых ахвяр, Аляксандар Лукашэнка ад імя беларускага народу й сябе асабіста выразіў спачуваньні прэзыдэнту Саюзу М’янмы, галоўнаму генэралу, старшыню Дзяржаўнай рады міру й разьвіцьця Тан Швэ, а таксама родным і сваякам загінулых.
У сувязі з трапічным цыклёнам, які абрынуўся на М’янму і стаўся прычынай мноства чалавечых ахвяр, Аляксандар Лукашэнка ад імя беларускага народу й сябе асабіста выразіў спачуваньні прэзыдэнту Саюзу М’янмы, галоўнаму генэралу, старшыню Дзяржаўнай рады міру й разьвіцьця Тан Швэ, а таксама родным і сваякам загінулых, — паведамляе БЕЛТА.
Паводле апошніх паведамленьняў, колькасьць ахвяр стыхіі ў М’янме дасягнула трыццаці тысяч чалавек, і гэта яшчэ не канчатковыя зьвесткі.
Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун паабяцаў зрабіць усё неабходнае для аказаньня тэрміновай гуманітарнай дапамогі. Гуманітарныя грузы паступаюць у М’янму з суседняга Тайлянду й Індыі.
Злучаныя Штаты вылучылі на дапамогу пацярпелым 250 тысяч даляраў. Жонка прэзыдэнта ЗША Лора Буш заявіла, што ўлады не далі «своечасовага папярэджаньня» насельніцтву пра насоўваньне стыхійнага бедзтва, — паведамляе Бі‑бі‑сі.
-
У мінскія крамы завезлі экзатычныя плады з Калумбіі
-
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
-
Як цяпер выглядае старадаўні касцёл, на выратаванне якога дзяржава збірае ахвяраванні ФОТЫ
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары