Грамадства3939

КДБ затрымаў у Мінску 19-гадовую ўкраінскую добраахвотніцу

«Скажы «дзякуй», што не пасадзілі» — Аліну Касоўскую, добраахвотную ўдзельніцу баявых дзеяньняў ва Ўкраіне затрымаў КДБ на выхадзе зь менскага пад’езду.

Аліна кажа, што прыехала ў Беларусь у адпачынак. Людзі сабралі ёй грошы і пляншэт на дапамогу беларускім добраахвотнікам. За гэтыя грошы ёй давялося пад прымусам КДБ купіць квіток на самалёт у Кіеў.

«Я баец АТА, прыехала ў Беларусь у адпачынак, правяла там два тыдні, а сёньня мяне затрымаў КДБ і адвез у свой будынак, — распавяла Аліна Радыё Свабода, як толькі яе самалёт прызямліўся ў Кіеве. — Пад’ехаў грамадзянскі «бусік», мяне і яшчэ двух чалавек, якія былі са мной, туды зацягнулі. Было іх 5 чалавек. Сказалі, што КДБ, прычыну затрыманьня не патлумачылі, прывезьлі ў пастарунак. Адразу пачалі дапытваць, перарылі рэчы. Пасьля сказалі за дзьве хвіліны сабраць рэчы і выехаць у аэрапорт. Інакш пасадзяць «на дзесяць год».

Падчас размовы ёй задавалі пытаньні наконт беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне, на якія Аліна адказваць адмовілася. Таксама КДБ цікавіла, дзе яна жыла ў Беларусі і зь кім сустракалася. 

У суправаджэньні супрацоўнікаў КДБ Аліна выехала ў аэрапорт. Па прылёце ў Кіеў яна заўважыла, што КДБ канфіскаваў усю беларускую сымболіку, якую перадалі ва Ўкраіну зь Беларусі. Пратакол пра выманьне рэчаў не складаўся. А ў тым пратаколе, які Аліна падпісала, былі толькі яе пашпартныя дадзеныя і пералік рэчаў, якія яна мела пры сабе. Прычына затрыманьня, кажа Аліна, указаная не была. Штамп у пашпарце пра дэпартацыю ці забарону ўезду ў Беларусь ёй таксама не паставілі. 

У будынку КДБ дзяўчыну сфатаграфавалі і зьнялі адбіткі пальцаў. Яна распавядае, што ў Беларусі сустракалася з прадстаўнікамі патрыятычных рухаў, брала інтэрвію для свайго блогу. 

Касоўская кажа, што заўважала за сабой «хвасты» на працягу апошніх пяці дзён знаходжаньня ў Беларусі і ў розных гарадах. 

«Беларуская ўлада вельмі баіцца сваіх патрыётаў. А тым больш украінскіх. Таму мэта была, каб мяне як мінімум дэпартаваць зь Беларусі, каб я не была пагрозай беларускай уладзе, хаця я ня ведаю, чаго яны там баяцца», — камэнтуе Аліна магчымую прычыну затрыманьня.

Каментары39

Цяпер чытаюць

Згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў2

Згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Пасол Украіны па пытаннях Беларусі: Пазіцыя Ціханоўскай дакладна не пацыфісцкая6

У кароткі спіс прэміі Багушэвіча ўвайшлі не толькі кнігі, але і падкасты і відэапраграмы, у тым ліку «Сармацкі вус»3

Тыкток захапіў мем з манга. У чым сэнс?3

У Расіі ўдзельнік «СВА» забіў былую жонку і яе дачку13

«У нас мізэрная колькасць тых, хто бярэ свабодныя дыпломы». Чыноўніца Мінздароўя пракаментавала адмену платнага навучання ў медыцынскіх ВНУ2

Самы дарагі дом у Мінскай вобласці прадалі за 1,2 мільёна даляраў

Wizz Air абяцае інтэрнэт ад Starlink на сваіх рэйсах з 2027 года1

На філфаку БДУ людзі зноў сталі ў чаргу2

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў2

Згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць