Грамадства66

Global Slavery Index: У Беларусі больш за 44 тысяч чалавек знаходзяцца ў «сучасным рабстве»

У Беларусі больш за 44 тысячы рабоў, сведчыць справаздача Global Slavery Index — 2016.

Даследаванне пра рабства ў сучасным свеце правялі арганізацыя Walk Free Foundation і даследчая кампанія Gallup. У ім гаворыцца, што 45,8 млн чалавек у свеце знаходзяцца ў рабстве, на 10 млн больш, чым два гады таму.

Як адзначаецца ў паведамленні на сайце Walk Free Foundation, пад рабствам маюцца на ўвазе розныя віды прымусовай працы і прастытуцыі, гандлю органамі і людзьмі, а таксама любыя ўзаемаадносіны, што парушаюць прынцып роўнасці і ўсеагульнага права чалавека на годнасць і свабоду.

У Беларусі ў рабстве, паводле справаздачы, знаходзіцца 44.600 чалавек, або 0,467% насельніцтва. Пры гэтым у рэйтынгу намаганняў урадаў па барацьбе з сучасным рабствам Беларусі прысвоеная катэгорыя ССС. У метадалагічнай частцы даследавання тлумачыцца, што ў гэтую катэгорыю трапляюць краіны з «абмежаванай рэакцыяй на сучаснае рабства, абмежаваным наборам службаў па падтрымцы ахвяр рабства, дзе пад дзеянне крымінальнага кодэкса трапляюць некаторыя віды рабства і праводзіцца палітыка, якая забяспечвае некаторую абарону для уразлівых слаёў».

У гэтай катэгорыі, акрамя Беларусі, таксама Казахстан, Кітай, Манголія, Аман, Лаос, Таджыкістан, Эфіопія, Егіпет.

У даследаванні адзначаецца, што прыблізна 58% усіх сучасных рабоў прыпадае на пяць краін — Індыю, Кітай, Пакістан, Бангладэш і Узбекістан.

Што да найбліжэйшых суседзяў Беларусі, то ў Расіі даследчыкі налічылі 1 млн 48 тысяч рабоў (0,732% насельніцтва), ва Украіне — 210 тысяч (0,467%), у Польшчы — 181 тысячу (0,476%), Літве — 11,8 тысячы (0,404%), Латвіі — 8 тысяч (0,404%).

Каментары6

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг26

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць