Эканоміка22

Мінэканомікі пад эгідай дэнамінацыі на траціну павысіла тарыф на перадачу электраэнергіі

Міністэрства эканомікі пастановай № 43 ад 24 чэрвеня 2016 года ўстанавіла новы тарыф на «паслугу, што аказваецца рэспубліканскімі ўнітарнымі прадпрыемствамі электраэнергетыкі дзяржаўнага вытворчага аб`яднання электраэнергетыкі «Белэнерга», па перадачы і размеркаванні электрычнай энергіі, вырабленай на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь юрыдычнай асобай, якая не ўваходзіць у склад названага аб`яднання , і перададзенай адасобленым (структурным) падраздзяленням вытворцы электрычнай энергіі, якія знаходзяцца ў вобласці (г. Мінску), супадальнай з вобласцю (г. Мiнскам) — месцам размяшчэння энергакрыніцы вытворцы электрычнай энергіі».

З 1 ліпеня тарыф будзе складаць 4 капейкі за кілават-гадзіну (400 рублёў у недамінаваных рублях). Цяперашні тарыф роўны 305 рублям (3,05 новай капейкі), ён быў устаноўлены 29 сакавіка 2012 года. Такім чынам, павышэнне тарыфу склала 31,1%.

Між тым 17 чэрвеня, размаўляючы ў Гомелі з работнікамі кандытарскай фабрыкі «Спартак», Аляксандр Лукашэнка заявіў: «Росту цэн у сувязі з дэнамінацыяй не будзе — гэта я вам гарантую. Мы за гэта адарвем галовы, калі хтосьці паспрабуе скарыстацца гэтым тэхнічным працэсам».

«Калі ідзе пералік цэн, ёсць жаданне ледзь-ледзь павысіць, на капейку. Больш, вядома, не атрымаецца, таму што ўсё пад кантролем, — сказаў ён. — Але мы дамовіліся, і ўрад давёў рашэнне: не трэба нават на капейку павышаць. панізьце на адну капейку, і людзі скажуць, што мы прыстойна паступілі».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Міраславу Лазоўскаму хочуць надаць званне ганаровага грамадзяніна Роўна1

Спявачка Арыяна Грандэ запатрабавала ад Белага дома не выкарыстоўваць яе песень у антыіміграцыйных роліках

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі38

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў50

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць