Свет22

Казахстан прапануе Расеі сяброўства безь Беларусі

Першы свой замежны візыт у якасьці прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў зробіць у Казахстан.

Першы свой замежны візыт у якасьці прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў зробіць у Казахстан. У часе паездкі ня выключанае падпісаньне шэрагу дамоваў, што закранаюць і беларускія інтарэсы.

Расейская прэса пасьпела назваць ваяж новаабранага прэзыдэнта ў Казахстан знакавым. Маўляў, такім чынам Расея дэманструе перавагу сваіх інтарэсаў на постсавецкай прасторы. Тым часам, як паведамляе «КоммерсантЪ», у ходзе перамоваў Нурсултан Назарбаеў мае намер узьняць пытаньне пра інтэграцыю эканомік Расеі і Казахстану. Фактычна, Назарбаем прапануе Маскве вярнуцца да ідэі Адзінай эканамічнай прасторы, піша выданьне. Але гэтым разам Астана настойвае на тым, што АЭП‑2 варта будаваць без удзелу Беларусі і Ўкраіны, якія, паводле казахскіх уладаў, ня так спрыяюць інтэграцыйным працэсам, як замінаюць ім.

Расея мае ня менш амбіцыйныя пляны наконт Казахстану. Найперш у энэргетычнай сфэры. Казахстан яе цікавіць у якасьці аднаго з акцыянэраў нафтаправоду БТС‑2. У Астану накіравалі адпаведныя прапановы і ня выключана, што яны будуць разгледжаныя ў часе сустрэчы ў Астане. Нагадаем, што 14 траўня новы прэм’ер Расеі Ўладзімер Пуцін паведаміў, што нафтаправод усё ж будзе збудаваны.

Выбар Масквы на карысьць Астаны «Ъ» тлумачыць тым, што за час пуцінскага кіраваньня акрамя, як на прыкладзе Казахстану, не засталося на кім дэманстраваць посьпехі расейскай палітыкі ў СНД. Нават «на беларускім накірунку, не гледзячы на шматгадовае будаўніцтва саюзнай дзяржавы, становішча стабільна складанае».

Сямён Печанко, паводле «КоммерсантЪ»

Каментары2

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць