Грамадства11

У пятніцу — працяг «Працэсу чатырнаццаці»

На гэты раз на лаве падсудных апынуцца яшчэ трое фігурантаў справы — Міхаіл Субач, Павал Вінаградаў і непаўналетні Максім Дашук. Яшчэ адзін абвінавачаны Аляксандар Баразенка, які цяпер навучаецца ва Ўроцлаве, з прычыны крымінальнага перасьледу прыняў рашэньне не вяртацца на Радзіму. Яго аб’явілі ў вышук.

23 траўня а 9:30 ў судзе Цэнтральнага раёну Менску (Кірава, 21, заля 406) працягнецца разгляд крымінальнай справы ў «працэсе чатырнаццаці».

На гэты раз на лаве падсудных апынуцца яшчэ трое фігурантаў справы (арт. 342.1) — Міхаіл Субач, Павал Вінаградаў і непаўналетні Максім Дашук. Яшчэ адзін абвінавачаны Аляксандар Баразенка, які цяпер навучаецца ва Ўроцлаве, з прычыны крымінальнага перасьледу прыняў рашэньне не вяртацца на Радзіму. Яго аб’явілі ў вышук.

Весьці працэс будзе судзьдзя Валеры Есьман. У 2006 годзе Есьман асудзіў на два гады абмежаваньня волі за графіці барысаўскіх «зуброўцаў» Аляксандра Казакова і Зьмітра Зубро.

Бараніць маладых будуць адвакаты Ірына Багніч, Павал Сапелка і Сьвятлана Гарбаток.

Нагадаем, што крымінальная справа супраць чатырнаццаці маладзёнаў была заведзеная за вулічныя пратэсты падчас акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня.

22 красавіка судзьдзя Алена Ільіна абвясьціла першыя прысуды па гэтай справе. Андрэй Кім быў асуджаны да паўтара году пазбаўленьня волі, Міхаіл Пашкевіч, Тацяна Цішкевіч, Міхаіл Крываў, Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Алесь Стральцоў, Алесь Чарнышоў атрымалі па 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў калёніі адкрытага тыпу. Нарэшце, Антона Койпіша і Ўладзімера Сяргеева пакаралі 3,5‑мільённымі штрафамі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых10

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку2

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

У Крыме талоны на паліва больш не прадаюцца2

Больш за 30 ператрусаў па ўсёй краіне. Што вядома пра «справу ЕГУ» і як абараніць сябе і блізкіх5

Беларускае падраздзяленне ва Украіне апублікавала ВІДЭА са сваёй баявой працай2

Аляксей Хлястоў на свабодзе10

«Лепш 28‑м членам ЕС, чым 51‑м штатам ЗША». Прэзідэнт Фінляндыі прапанаваў запрасіць у Еўрасаюз Канаду5

У беларускіх лясах ужо збіраюць першыя суніцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць