Беларускія пчолы разумеюць толькі па-беларуску: яскравая рэклама мовы ад людзей розных прафесій
«Мова Нанова» выпусціла новы рэкламны ролік, які мае на мэце папулярызацыю беларускай мовы.
«Заняткі боксам не замінаюць мне ведаць, хто такі Вітаўт і Кастусь Астрожскі. Гэта як бокс — ты можаш не быць чэмпіёнам ці адразу размаўляць, як Купала ці Колас, але пачаць варта», — кажа 11-разовы чэмпіён свету па тайскім боксе Віталь Гуркоў.
«Беларуская мова вельмі мілагучная, эратычная і паэтычная, дзякуючы ёй у мяне з'явілася шмат сяброў», — кажа інжынер металаапрацоўчага прадпрыемства Святаслаў.
«А я будучая матуля і хачу, каб беларускую мову мае дзеці пачулі ад мяне», — дадае Адарка — піяр-менеджар ІТ-кампаніі.
Глядзіце самі і дасылайце сябрам.
-
«Спачатку пагрозу прыдумаў, потым сам яе перамог». Прапаганда абвяргае Зяленскага, сцвярджае, што рэтранслятараў не здымалі, бо іх не было
-
20‑гадовага мінчука затрымалі перад тым, як ён паспеў прадаць першую дозу наркотыку 16‑гадовай дзяўчыне
-
У Магілёве стаў працаваць адкрыты скаладром. Ён самы высокі ў Беларусі
Каментары