Навука і тэхналогіі77

Падчас вывучэння сопляў навукоўцы адкрылі новы від антыбіётыкаў. І тое, што ў носе мужчын з барадой, як правіла, менш шкодных мікраарганізмаў

Аналізуючы бактэрыі, якія жывуць ўнутры чалавечага носа, даследчыкі знайшлі рэчыва «лугдунін», якое здольнае змагацца з інфекцыямі, спараджаць супербактэрыі.

Апошні раз новы клас антыбіётыкаў быў адкрыты ў 1980-х гадах. Практычна ўсе антыбіётыкі да гэтага былі выяўленыя ў калоніях глебавых бактэрый, аднак навукоўцы з Цюбінгенскага універсітэта ў Германіі ўпершыню вырашылі звярнуцца ў сваіх даследаваннях да чалавечага цела. Яны мяркуюць, што наша цела — невычэрпная крыніца новых лекаў.

Страшныя супербактэрыі

Наша цела не занадта падобнае на поле бою, але на мікраскапічным узроўні ўнутры яго ўвесь час ідзе барацьба паміж канкуруючымі відамі бактэрый. І, як даўно здагадваліся навукоўцы, адзін з відаў зброі ў гэтай барацьбе — гэта антыбіётыкі.

Сярод бактэрый, якія любяць браць штурмам чалавечы нос, — залацісты стафілакок. А таксама яго супервід — метыцылінрэзістэнтны залацісты стафілакок (MRSA), ўстойлівы да большасці антыбіётыкаў. Ён жыве ў носе 30% усіх людзей. Але як наконт астатніх 70%?

Так пад мікраскопам выглядае бактэрыя залацістага стафілакока, якая жыве ў носе ў многіх людзей.

Навукоўцы выявілі, што людзі з канкуруючай бактэрыяй Staphylococcus lugdunensis, якая жыве ў іх насах, з меншай верагоднасцю будуць атакаваныя небяспечным залацістым стафілакокам. Затым яны выкарысталі некалькі штамаў генетычна мадыфікаванай Staphylococcus lugdunensis, каб высветліць, якая менавіта частка яе генетычнага кода аказалася вырашальнай у барацьбе за месца ў носе.

Менавіта так адбылося важнае адкрыццё — адзін вырашальны ген утрымліваў інфармацыю, якую навукоўцы выкарысталі для стварэння новага антыбіётыка, які атрымаў імя «лугдунін».

Даследаванне на лабараторных мышах паказала, што лугдунін здольны лячыць скурныя інфекцыі, выкліканыя супербактэрыямі, у тым ліку метыцылінрэзістэнтным залацістым стафілакокам і фекальным энтэракокам.

«Некаторыя з паддоследных жывёл цалкам вылечыліся — на іх не засталося ніводнай клеткі бактэрыі. У іншых выпадках колькасць бактэрый скарацілася, частка з іх засталася, але мы таксама ўбачылі, што гэтае рэчыва пранікла ўглыб тканіны і дзейнічала на больш глыбокіх пластах скуры», — распавядае адзін з навукоўцаў, Бернхард Крысмер.

Перш як лугдунін будзе прапанаваны пацыентам, мусяць прайсці гады даследаванняў, якія, акрамя ўсяго іншага, могуць паказаць, што новы антыбіётык не мае заяўленай эфектыўнасці.

Але ў любым выпадку, адкрыццё новых антыбіётыкаў неабходна. Медыкі па ўсім свеце ўсё часцей сутыкаюцца з тым, што інфекцыі выпрацоўваюць устойлівасць да наяўных цяпер прэпаратаў, а значыць, рана ці позна могуць стаць невылечнымі.

«Цалкам магчыма, што гэта даследаванне — першае ў чарадзе многіх, якія даказваюць, што бактэрыі ўнутры нашага арганізма могуць вырабляць новыя антыбіётыкі з новымі хімічнымі структурамі», — лічыць прафесар Колін Гарнер, кіраўнік брытанскага Цэнтра даследавання антыбіётыкаў.

«Напрыклад, — кажа ён, — нядаўна быў апублікаваны даклад пра тое, што ў мужчын з барадой менш шкодных мікраарганізмаў (уключаючы метыцылінрэзістэнтны залацісты стафілакок), чым у мужчын, якія голяцца».

«Гэта дае падставы разглядаць адкрыццё лугдуніну у тым жа кантэксце, што і наяўнасць расліннасці на твары — як штосьці такое, што абараняе нас ад інфекцый», — дадае прафесар.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў1

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі пройдзе рэферэндум, каб абмежаваць колькасць насельніцтва краіны 10 мільёнамі чалавек15

УСУ атакавалі мост у Чангары ў Крыме8

Чырвоная дарожка, шыкоўныя строі, дождж і бясплатны махіта. Як прайшоў выпускны ў Ліцэі БДУ ФОТЫ16

Замест пенсіі — калонія. 72‑гадовага беларускамоўнага айцішніка асудзілі па цяжкіх палітычных артыкулах9

Учора Гомель накрыла магутная залева

Тысячы супрацоўнікаў SpaceX стануць мільянерамі пасля IPO3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі12

«Паступаюць пагрозы проста на месцы». Студэнт ЕГУ пра ператрусы і парады для тых, хто ў Беларусі19

«Пераклічка кожныя тры гадзіны». У «Новай Баравой» бацькі адстаялі вялізную чаргу ля сцен школы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў1

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць